Адкрыты конкурс артыкулаў для вучоных з Беларусі
Аб’яднанне RAZAM e.V. і праграма SCIENCE AT RISK Emergency Office аб’яўляюць конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў на наступныя тэмы:
- Лобі беларускага рэжыму ў ЕС і міжнародных арганізацыях.
- Псіхасацыяльная дапамога беларусам: актуальныя патрэбы і эфектыўнасць існуючых праграм.
- Рэпрэсіі і дыктатура як пакаленчая траўма і спосабы яе пераадолення на палітычным узроўні.
- Перспектыва ўступлення дэмакратычнай Беларусі ў ЕС: выклікі, перашкоды, магчымасці.
- Санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму: эфектыўнасць і спосабы абыходу.
Удзельнікам конкурсу даступна магчымаць прапанаваць аналітычныя матэрыялы на падобныя тэмы, аднак прыярытэт пры адборы concept notes будзе аддавацца тэмам, пазначаным вышэй.
Ганарар за напісанне артыкула – 750 EUR. У рамках конкурсу будзе аплачана напісанне пяці артыкулаў.
Вы можаце прыняць удзел у конкурсе, калі:
1. Вы займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў адной з наступных інстытуцый Беларусі:
- Акадэмія навук, дзяржаўныя ці прыватныя ўніверсітэты;
- гістарычныя архівы і музеі (на пасадзе навуковага супрацоўніка);
- аналітычныя цэнтры;
- арганізацыі грамадзянскай супольнасці.
2. Вы не можаце працягваць займацца даследаваннямі праз рэпрэсіі, звязаныя з вашай палітычнай і грамадзянскай пазіцыяй (са жніўня 2020 года). Да гэтага адносяцца звальненне і непадаўжэнне выкладчыцкага/даследчага кантракту, ціск з боку адміністрацыі, неабходнасць пакінуць краіну з-за пагрозы асабістай бяспецы і свабодзе і г.д. Арганізатары разглядаюць кожны выпадак індывідуальна і не абмяжоўваюцца прыведзенымі вышэй прыкладамі.
Звярніце ўвагу: арганізатары не могуць выплачваць ганарар навукоўцам, якія ўжо атрымлівалі фінансавую падтрымку ад SCIENCE AT RISK Emergency Office.
Графік
31 жніўня – канчатак прыёму concept notes
8 верасня – інфармаванне аплікантаў/ак аб выніках разгляду concept notes
31 кастрычніка – крайні тэрмін здачы аналітычных матэрыялаў
Патрабаванні да concept note
Concept note — гэта кароткае апісанне асноўнай ідэі матэрыялу, які вы хацелі б прапанаваць для ўдзелу ў конкурсе.
- уключае кароткае ўвядзенне ў праблематыку тэксту, асноўныя даследчыя пытанні ці тэзісы, якія будуць раскрыты ў тэксце, прыблізнае апісанне метадалогіі і эмпірычнага матэрыялу, на аснове якіх зроблены высновы;
- аб’ём дакумента — не больш за 2 старонкі тэксту ў фармаце .pdf.
Патрабаванні да артыкула
- аб’ём ад 7000 знакаў
- матэрыял павінен быць арыгінальным і неапублікаваным раней
Падача дакументаў
Каб прыняць удзел у конкурсе, запоўніце анкету і загрузіце concept note па спасылцы тут.