Відэа

7 сакавіка 2023

Рэжым шкодзіць моладзі / Праблемы адукацыі ў Беларусі / Альтэрнатыўныя арганізацыі студэнтаў

Падрабязней

Чаму ў Беларусі дзяржава хутчэй шкодзіць моладзі, чым дапамагае? Што не так з маладзёжнай палітыкай у Беларусі і хто яе мусіць вызначаць? Што сабой уяўляе альтэрнатыўны моладзевы рух Беларусі і што трэба змяніць у нацыянальнай сістэме адукацыі? Дыскусія ў рамках праекта «Трэба абмеркаваць» з прадстаўнікамі маладзёжных арганізацый Беларусі, а таксама прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі, прафесарам ЕГУ Таццянай Шчытцовай.

27 снежня 2022

Дапамога школьнікам і настаўнікам. Таццяна Шчытцова — пра працу Офіса ў сферы адукацыі і навукі

Падрабязней

Вынікі працы каманды па адукацыі і навукі Офісу Святланы Ціханоўскай за 2022 год.

19 снежня 2022

«Эканоміка ведаў і развіццё грамадства: перспектывы для Літвы і дэмакратычнай Беларусі». Дыскусія

Падрабязней

«Эканоміка ведаў» – выраз, які абазначае найбольш перадавую фазу эканамічнага развіцця, характэрную для постіндустрыяльных грамадстваў. На гэтым этапе менавіта веды пачынаюць адыгрываць ключавую ролю ў развіцці эканамічнай сферы; вытворчасць ведаў становіцца рухаючай сілай развіцця краіны і грамадства. Адпаведна, інвестыцыі ў адукацыю і навуковыя даследаванні становяцца прыярытэтамі ў дзяржаўнай палітыцы.

Мэта дыскусіі – абмен вопытам і ідэямі адносна актуальнага стану спраў і перспектыў развіцця эканомікі ведаў у Літве і Беларусі.

11 кастрычніка 2022

Таццяна Шчытцова: «Укладвацца ў адукацыю – найлепшы спосаб супрацьстаяць акупацыі будучыні»

Падрабязней

Зварот Таццяны Шчытцовай, філосафа, прафесара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, да беларускіх настаўнікаў і выкладчыкаў.

«Амаль 30 год аўтарытарызму прывялі да таго, што школы і ВНУ сталі часткай аўтарытарнай сістэмы. Школы сталі інструментам фальсіфікацыі выбараў, у ВНУ адміністрацыя ўдзельнічае ў рэпрэсіях і заахвочвае даносы, беларуская школа стала месцам расійскай прапаганды. У школах і ВНУ ёсць шмат людзей, якія імкнуцца супрацьдзейнічаць прапагандзе і добра разумеюць, што ў сістэме адукацыі патрэбны сур’ёзныя змены. Офіс Святланы Ціханоўскай, сумесна з іншымі партнёрскімі арганізацыямі, шукае магчымасці аказваць падтрымку настаўніцкай і акадэмічнай супольнасці ў Беларусі, а таксама рэпрэсаваным выкладчыкам і настаўнікам.»

«Сёння важна зразумець: будучыня пачынаецца ў сучаснасці. Абараніць адукацыю – лепшы спосаб супрацьстаяць акупацыі», – упэўненая Таццяна Шчытцова.

19 верасня 2022

Таццяна Шчытцова аб падтрымцы рэпрэсаваных і рэформе адукацыі ў Беларусі.

Падрабязней

Сустрэча была прысвечана асноўным напрамкам работы каманды па адукацыі і навуцы – гэта дапамога рэпрэсіраваным, адвакацыя, падрыхтоўка да рэформы адукацыі, падтрымка тых, хто застаецца ў краіне. Важнай часткай абмеркавання былі пытанні, як далучаць моладзь у працэс падрыхтоўкі рэформаў, а таксама мову навучання ў будучыні — як складана будзе перавесці адукацыю ў Беларусі на беларускую.

6 верасня 2022

Шоу «Звычайная раніца»: прапаганда ў школе! Чаму дзяцей заганяюць у Зомбілэнд і як выратаваць дзяцінства беларусаў

Падрабязней

Класным кіраўнікам у беларускіх школах паднялі заробак на адну базавую велічыню (32 рублі). Чыноўнікі абгрунтавалі павышэнне «сур’ёзнымі дадатковымі функцыямі».

Чаму 32 рублі становяцца павышэннем не за асноўныя функцыі, а за дадатковыя? Што яшчэ настаўнікам трэба зрабіць, каб апраўдаць павышэнне? Прапаганда ў школе і як выратаваць ад яе дзяцей – тэма ранішняга шоу «Звычайная раніца».

29 ліпеня 2022

«Супольнасць і нацыянальная ідэнтычнасць». Сумесны семінар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Капенгагенскага ўніверсітэта.

Падрабязней

28 чэрвеня 2022 года ў Капенгагенскім універсітэце прайшоў семінар «Супольнасць і нацыянальная ідэнтычнасць», прысвечаны Беларусі. З беларускага боку прынялі ўдзел такія даследчыкі, як Аляксей Ластоўскі, Пётр Рудкоўскі, Андрэй Вазянаў, Лілія Ілюшына, Ілья Сульжыцкі, Таццяна Шчытцова.

Семінар арганізаваны цэнтрам суб’ектыўных даследаванняў Капенгагенскага ўніверсітэта і Цэнтрам даследаванняў інтэрсуб’ектыўнасці і міжасобаснай камунікацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

7 ліпеня 2022

PISA 2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

частка III

Падрабязней

PISA 2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, final

У 2018 годзе ў Беларусі ўпершыню было праведзена тэсціраванне школьнікаў/школьніц у адпаведнасці з Міжнароднай праграмай па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў (англ.: Programme for International Student Assessment, PISA). Вынікі тэсціравання да гэтага часу не былі ў належнай меры абмеркаваны эспертнай супольнасцю. Мэта заяўленых семінараў – ажыццявіць сістэматычны аналіз PISA-2018 і распрацаваць адпаведныя рэкамендацыі з улікам актуальнага кантэксту.

Семінары праводзяцца па ініцыятыве Ігара Вараксы, кансультанта Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях школьнай адукацыі.

Арганізатары:
Офіс Святланы Ціханоўскай
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільнюс

4 чэрвеня 2022

PISA 2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

частка II

Падрабязней

PISA 2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, частка II

У 2018 годзе ў Беларусі ўпершыню было праведзена тэсціраванне школьнікаў/школьніц у адпаведнасці з Міжнароднай праграмай па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў (англ.: Programme for International Student Assessment, PISA). Вынікі тэсціравання да гэтага часу не былі ў належнай меры абмеркаваны эспертнай супольнасцю. Мэта заяўленых семінараў – ажыццявіць сістэматычны аналіз PISA-2018 і распрацаваць адпаведныя рэкамендацыі з улікам актуальнага кантэксту.

Семінары праводзяцца па ініцыятыве Ігара Вараксы, кансультанта Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях школьнай адукацыі.

Арганізатары:
Офіс Святланы Ціханоўскай
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, г. Вільнюс

30 чэрвеня 2022

PISA 2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

частка I

17 чэрвеня 2022

«На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў Новай Беларусі».

Відэа з канферэнцыі, дзень 2

Падрабязней

Канферэнцыя стала важнай экспертнай пляцоўкай для аналізу і абмеркавання актуальнага стану спраў у беларускай сістэме адукацыі і ключавых арыенціраў і прынцыпаў, на якія трэба абапірацца пры падрыхтоўцы да рэформы адукацыі ў нашай краіне.

Мерапрыемства стала ўнікальнай падзеяй у плане рэпрэзентатыўнасці, аб’яднаўшы прадстаўнікоў самых розных адукацыйных інстытуцый і экспертных супольнасцяў, уключаючы ініцыятывы, якія ўзніклі пасля 2020 года.

Было прадстаўлена 10 адукацыйных праектаў. Яны адлюстроўваюць грамадскі запыт на стварэнне альтэрнатыўных дзяржаўнай сістэме Беларусі структур адукацыі, а таксама патрэбы імкліва расце дыяспары ў артыкуляцыі і падтрыманні беларускай ідэнтычнасці.

У працэсе працы панэлі стала відавочнай неабходнасць стварэння «месца сустрэчы» – спецыяльнай інфармацыйнай платформы для кантактаў паміж кіраўнікамі праектаў, выкладчыкамі і патэнцыйнымі навучэнцамі (бацькамі).

Свае адукацыйныя праекты прадставілі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, BEROC, Белавежскі ўніверсітэт, Франкафонны цэнтр гуманітарных і сацыяльных навук, SYMPA, прыватная школа Stembridge у Вільні і інш.

Адукацыйныя ініцыятывы: «Беларуская Акадэмія», адукацыйная платформа «Нацыя лідэраў», праект «Адукацыя для беларускіх дзяцей: тут і зараз».

Па выніках канферэнцыі

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Офіс Святланы Ціханоўскай, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Праграма «Беларуская адукацыя на шляху перамен», Платформа беларускай экспертнай супольнасці «Банк Ідэй».

16 чэрвеня 2022

«На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў Новай Беларусі».

Відэа з канферэнцыі, дзень 1

22 красавіка 2022

Антываенны Марафон «Як звяртацца да тэмы вайны ва Ўкраіне ў школах?»

Падрабязней

Трэці вэбінар «Як звяртацца да тэмы вайны ва Ўкраіне ў школах?» у рамках Антываеннага Марафона.

Вебінар быў арганізаваны Гісенскім Цэнтрам Усходнееўрапейскіх даследаванняў (GiZo) ва Універсітэце імя Юстуса Лібіха (Гісэн, Германія).

Марафон ініцыяваны вучонымі-гуманітарыямі з розных краін і адрасаваны шырокай аўдыторыі.

12 красавіка 2022

Антываенны Марафон «Пра што важна зараз казаць, каб спыніць вайну ва Ўкраіне?»

Падрабязней

8 красавіка 2022 года Еўрапейскі гуманітарны універсітэт правёў першы вэбінар у рамках Антываеннага Марафона «Пра што важна зараз казаць, каб спыніць вайну ва Ўкраіне?».

Марафон ініцыяваны вучонымі-гуманітарыямі з розных краін і адрасаваны шырокай аўдыторыі.

10 лютага 2022

Якія рэформы неабходны ў сістэме адукацыі Беларусі? Вывучаем досвед Літвы. Экспертная дыскусія

Падрабязней

Экспертная дыскусія на тэму «Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?».

Сістэма адукацыі ў Беларусі шмат у чым па-ранейшаму прытрымліваецца савецкай мадэлі — гэта датычыцца і сярэдняй, і вышэйшай школы. Аб неабходнасці правядзення рэформаў гавораць не толькі эксперты, але і самі настаўнікі, а таксама бацькі. Беларускаму дэмакратычнаму грамадству яшчэ неабходна рэалізаваць сістэмныя рэформы ў сферы адукацыі. Для гэтага мы запрасілі экспертаў з Літвы, якія ўжо маюць пэўны пазітыўны досвед рэфармавання ў сферы адукацыі пасля набыцця гэтай краіны незалежнасці.

На сустрэчы выступілі эксперты з Літвы:
Рычардас Алішаўскас – начальнік аддзела Міністэрства адукацыі і навукі Літвы.
Эгле Пранцкунене – кансультант па адукацыі, даследчык, педагог.

Вядучыя сустрэчы:
Кацярына Пытлева – журналіст, праграмны дырэктар «Маланка Медыя».
Таццяна Шчытцова – доктар філасофскіх навук, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.

17 лютага 2021

«Пасля савецкай сістэмы адукацыі: Як прасоўваць альтэрнатывы?». Вопыт Украіны. Экспертная дыскусія

Падрабязней

Сістэма адукацыі ў Беларусі шмат у чым па-ранейшаму прытрымліваецца савецкай мадэлі — гэта датычыцца і сярэдняй, і вышэйшай школы. Аб неабходнасці правядзення рэформаў гавораць не толькі эксперты, але і самі настаўнікі, а таксама бацькі.

Беларускаму дэмакратычнаму грамадству яшчэ неабходна рэалізаваць сістэмныя рэформы ў сферы адукацыі. Для гэтага мы запрасілі экспертаў з Украіны, якія ўжо маюць пэўны пазітыўны досвед рэфармавання ў сферы адукацыі пасля здабыцця гэтай краіны незалежнасці.

Тарас Фінікаў – прэзідэнт Міжнароднага фонду даследаванняў адукацыйнай палітыкі, прафесар факультэта «Artes Liberales» Варшаўскага універсітэта, намеснік міністра адукацыі і навукі Украіны (2009-2010 гг.).
Наталля Шульга – прафесар, галоўны эксперт па адукацыі і навуцы грамадзянскай платформы «Рэанімацыйны Пакет Рэформ», спецыяліст у галіне інавацыйных падыходаў у адукацыі, а таксама рэформ заканадаўства ў сферы адукацыі і навукі, як дэпутат Кіеўскага гарадскога савета (2014-2020 гг.), была ініцыятарам рэфармавання школьнай адукацыі.