Дапамагаем рэпрэсаваным у сферы адукацыі і навукі
Садзейнічаем інтэрнацыяналізацыі беларускай навукі
Рыхтуемся да рэформы адукацыі ў Беларусі
НАША ДЗЕЙНАСЦЬ
1
Дапамога рэпрэсаваным і тым, каму пагражаюць рэпрэсіі ў сферы адукацыі і навукі ў Беларусі.
Што мы робім?
- дапамагаем з адвакатаваннем інтарэсаў беларускіх студэнтаў і студэнтак, навукоўцаў, выкладчыкаў і выкладчыц, педагогаў, якія апынуліся ў эміграцыі па палітычных чынніках;
- займаемся пошукам міжнароднай падтрымкі для рэпрэсаваных і тым, каму пагражаюць рэпрэсіі ў сферы адукацыі і навукі;
- ініцыюем адмысловыя грантавыя праграмы для розных групаў рэпрэсаваных і тых, каму пагражаюць рэпрэсіі;
- інфармуем пра міжнародныя магчымасці для працягу навучання і акадэмічнай кар’еры;
- спрыяем інтэрнацыяналізацыі незалежнай беларускай навукі.
У дадзеным кірунку наша каманда супрацоўнічае з Сумленным універсітэтам, Задзіночаннем беларускіх студэнтаў (ЗБС), Моладзевай Радай, Моладзевым Хабам (Варшава), Офісам па адукацыі для новай Беларусі, і іншымі незалежнымі арганізацыямі.
2
Падрыхтоўка да рэформы сістэмы адукацыі ў Беларусі.
Што мы робім?
- павышаем у грамадзянскай супольнасці ўсведамленне неабходнасці рэфармавання сістэмы адукацыі ў Беларусі;
- садзейнічаем інклюзіўнаму грамадскаму абмеркаванню мэт, каштоўнасных арыенціраў і прыярытэтаў будучай рэформы;
- фасілітуем працэсы дасягнення кансенсусу па пытаннях рэфармавання адукацыі паміж рознымі экспертамі і іншымі зацікаўленымі групамі;
- выпрацоўваем працэдуры і фармальныя прынцыпы ажыццяўлення рэформы адукацыі ў дэмакратычнай Беларусі;
- інфармуем розныя сацыяльныя групы аб адукацыйнай палітыцы і інавацыях у галіне адукацыі ў свеце.
У другім кірунку каманда адкрыта для супрацоўніцтва з усімі незалежнымі беларускімі ініцыятывамі і арганізацыямі, што займаюцца пытаннямі адукацыі. Сярод нашых партнёраў — платформа беларускай экспертнай супольнасці «Банк Ідэй», міжнароднае таварыства «ЭўраБеларусь» і праграма «Беларуская адукацыя на шляху змен», Еўрапейскі Гуманітарны ўніверсітэт і Вольны беларускі ўніверсітэт.