Грант на публікацыі ў часопісе TOPOS ад SCIENCE AT RISK Emergency Office
SCIENCE AT RISK Emergency Office і часопіс Topos абвяшчае конкурс для рэпрэсаваных беларускіх даследчыкаў на публікацыю навуковых артыкулаў. Аўтары і аўтаркі публікацый, абраных рэдакцыяй часопіса, атрымаюць ганарар у памеры 750 еўра.
Вы можаце прыняць удзел у конкурсе, калі:
- Вы маеце беларускае грамадзянства ці беларускі дазвол на жыхарства, які быў упершыню атрыманы да 2020 года
- Вы займаліся выкладчыцкай ці даследчыцкай дзейнасцю ў навуковай ці адукацыйнай інстытуцыі ў Беларусі, у тым ліку ў арганізацыях грамадскай супольнасці
- Вы не можаце працягваць займацца даследаваннямі і навуковай ці выкладчыцкай дзейнасцю праз рэпрэсіі, звязаныя з вашай палітычнай і грамадзянскай пазіцыяй (са жніўня 2020 года). Да гэтага адносяцца звальненне і непадаўжэнне выкладчыцкага/даследчага кантракту, ціск з боку адміністрацыі, неабходнасць пакінуць краіну з-за пагрозы асабістай бяспецы і свабодзе і г.д.
Прыняць удзел у конкурсе і атрымаць ганарар могуць усе навукоўцы, якія адпавядаюць пералічаным вышэй крытэрыям, незалежна ад сучаснай краіны знаходжання.
Арганiзатары разглядаюць кожны выпадак індывідуальна і не абмяжоўваюцца толькі прыведзенымі вышэй прыкладамі рэпрэсій, і таксама прымаюць розныя віды падцверджанняў рэпрэсій, у тым ліку рэкамендацыйныя лісты ад беларускіх і міжнародных арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Патрабаванні да публікацый
– прымаюцца арыгінальныя матэрыялы (да 80.000 знакаў з прабеламі), рэцэнзіі (да 20.000 знакаў з прабеламі) ці пераклады (у выпадку наяўнасці аўтарскіх правоў) на рускай, беларускай ці англійскай мове;
– тэмы і напрамкі даследаванняў не абмежаваны, але павінны суадносіцца з профілем часопіса.
Што публикуе TOPOS?
Арыгінальныя даследаванні і пераклады ў галіне філасофіі (уключаючы гісторыю філасофіі), а таксама ў блізкіх да філасофіі галінах сацыягуманітарных ведаў – такіх, як тэорыя культуры і культурныя даследаванні, візуальныя даследаванні і тэорыя медыя, тэорыя літаратуры і рэлігійныя даследаванні, сацыяльная тэорыя і палітычная тэорыя, посткаланіяльныя даследаванні і гендэрныя даследаванні і інш. Больш падрабязней пра артыкулы – тут.
Як прыняць удзел у конкурсе?
Калі ласка, запоўніце анкету і загрузіце свой матэрыял у двух версіях (поўны тэкст і ананімізаваны варыянт для рэцэнзавання) па гэтай спасылцы.
Дэдлайн для адпраўкі матэрыялаў – 15 кастрычніка 2023 года ўключна. Рэдакцыйная калегія Topos і SCIENCE AT RISK Emergency Office паведамяць аб выніках конкурсу кожнаму аўтару ці аўтарцы індывідуяльна да 15 лістапада 2023 года.
Вы можаце задаць пытанні арганізатарам конкурсу праз email support.bel@science-at-risk.org