Анлайн-стажыроўка для студэнтак_ў і магістрантак_ў юрыдычных спецыяльнасцяў

Для каго: студэнткі_ы 2-4 курсаў і магістратуры юрыдычных спецыяльнасцяў: міжнароднае права, правазнаўства і г.д.

Калі: 9 кастрычніка 2023 – 9 студзеня 2024. Тэрмін стажыроўкі: 3 месяцы.  Анлайн з магчымасцю сустрэч афлайн для тых, хто ў Вільнюсе.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт працуе дзеля таго, каб рэанімаваць сэнсы правоў чалавека і каб правы чалавека былі ўключаны ва ўсе сферы жыцця. 

Індывідуальная праграма для кожнай_га. У фокусе: дыскрымінацыя, міжнародныя праваабарончыя механізмы , бізнес і правы чалавека, human rights based approach, SDG, агульная аналітыка па правах чалавека, асобныя правы.

Воркшопы падчас стажыроўкі. Часткай стажыроўкі з’яўляюцца майстэрні-дыскусіі па актуальных напрамках тэматыкі правоў чалавека. Некаторыя з папярэдніх тэмаў: філасофія і каштоўнасці правоў чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, бізнес і правы чалавека, case-study па правах чалавека.

А таксама шмат практыкі, дасведчаныя ментаркі_ы, кам’юніці і гумар.

ПАТРАБАВАННІ ДА СТАЖОРАК_Ў
1. Cтудэнткі_ы 2-4 курсаў і магістратуры юрыдычных спецыяльнасцяў: міжнароднае права, правазнаўства  і г.д.
2. Занятасць: ад 8 да 15 гадзін на тыдзень.
3. Мэтч адбудзецца, калі вы: жадаеце даведацца больш пра правы чалавека і як прымяняць іх на практыцы, а не ў тэорыі; жадаеце зразумець, як адрозніць правы чалавека ад «усяго добрага супраць усяго дрэннага»; жадаеце навучыцца працаваць з правамі чалавека як з канкрэтнай прыладай для паляпшэння жыцця чалавека.

Больш інфармацыі аб стажыроўцы

Падаць заяўку

Дедлайн – да 17 верасня 2023 года

Беларускі Хельсінкскі камітэт