Як вывучаць школьную праграму і рабіць гэта ў цікавай форме?
Анлайн-адукацыя ўвесь час развіваецца, прапаноўваючы новыя формы і варыянты. Расце якасць кантэнту, яго колькасць і даступнасць.
Тыя ж тэндэнцыі прыйшлі і ў самаадукацыю. Гэтаму садзейнічала пандэмія, а зараз інтэрнэт для многіх стаў магчымасцю дзяліцца ведамі без аглядкі на абмежаванні школьных праграм, пратаколаў і ідэалогіі.
Тут вы знойдзеце спіс карысных Youtube-каналаў і платформаў для школьнікаў розных узростаў. Няхай вучоба будзе цікавай і займальнай!
Дашкольнікі і малодшыя школьнікі
- БЭЙБУС – забаўляльны, навучальны, развіццёвы канал
- ГАВАРУН – мультфільмы, аўдыякнігі, песні і відэаролікі па-беларуску
- ЛЮСТЭРКА – беларускі пазнавальна-забаўляльны канал
- ЛЕМАНТАР – мабільны дадатак для вывучэння беларускага алфавіту і чытання
- LOGICLIKE – гульня і курс логікі для дзяцей і дарослых
- РАЗУМНЯТЫ – iнтэрактыўныя і пазнавальныя відэаролікі ў займальнай форме пра навакольны свет на роднай мове (выходзіць на ютуб-канале «Будзьма дзецям»)
Сярэдняя школа
- АЛЬГЕРД УЖО НЯ ТОЙ – займальныя ўрокі па гісторыі Беларусі ў адпаведнасці са школьнай праграмай
- ENGLISH З НАТАЛКАЙ – той самы школьны інгліш, проста і па-беларуску
- КАНАЛ «ФIЛЯЛЕГIЯ» – вывучаем украінскую мову па-беларуску
- ЯНАХIМIЧЫЛА – аўтарка Яна Карслян распавядае пра хiмiю і тлумачыць хімічныя рэакцыі праз простыя рэчы
- PRIMEONLINE – дадатковыя tiktok-заняткі па школьных прадметах
- INTIMATICA – пра пераходны ўзрост і палавое выхаванне ў зразумелай і лёгкай форме
- МОВА НАНОВА – вывучаем беларускую мову самастойна
- SKYBEL – інтэрактыўная анлайн-платформа з прадметамі і тэстамі
Старэйшая школа і абітурыенты
- АДУКАР – відэаўрокі па розных прадметах і заданні цэнтралізаванага тэсціравання
- QUALIME – інтэрактыўны анлайн-рэпетытар для вывучэння матэматыкі
- THOISOI – вопыты і эксперыменты па арганічнай і неарганічнай хіміі
- EPAM training center – бясплатныя анлайн-трэнінгі ў галіне IT
- ГIСТОРЫЯ ЗА 5 ХВIЛIН – пра гісторыю развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культуру, загадкі з жыцця вядомых асобаў (выходзіць на ютуб-канале «Будзьма дзецям»)
- TEENUP – дадатак для вывучэння школьных прадметаў і публікацыі ўласных адукацыйных відэа
- CHADANOVIČ – пра сучасную літаратуру, з якой варта пазнаеміцца кожнаму і пра якую не распавядяюць ў школе
- EDUHUB – міжнародная анлайн-платформа навучання ў галіне здароўя і дабрабыту; карысна для настаўнікаў і бацькоў