Стыпендыяльная праграма для беларусаў ад універсітэта MCI

Аўстрыйскі ўніверсітэт MCI Management Center Innsbruck запусціў стыпендыяльную праграму пад ганаровым патранажам Святланы Ціханоўскай.
Праграма прызначана для беларусаў і грамадзян іншых Усходнееўрапейскіх краін, уцягнутых у актыўнасці, якія прасоўваюць каштоўнасці свабоды, дэмакратыі і добрага кіравання.

УВАГА – у рамках гэтай праграмы дапускаецца прадастаўленне дакументаў без апастылю.

SVIATLANA TSIKHANOUSKAYA SCHOLARSHIP AT MCI Promoting Freedom, Democracy & Good Governance

Стыпендыя дасць магчымасць на льготных падставах атрымаць ступень бакалаўра або магістра па наступных напрамках:

«Бізнес і менеджмент»
«Прадпрымальніцтва, турызм і адпачынак»
«Біятэхналогіі»
«Бізнес-псіхалогія і менеджмент»
«Экалагічная, тэхналагічная і энергетычная інжынерыя»
«Міжнародны бізнес і права»
«Міжнародны бізнес і менеджмент»
«Міжнародны менеджмент аховы здароўя»
«Менеджмент, камунікацыя і ІТ»
«Мехатроніка і разумныя тэхналогіі»
«Медычныя тэхналогіі»
а таксама MBA «Агульнае кіраванне».

Старт навучання – восень 2024 года.

Прыём заявак адкрыты да 31 сакавіка 2024 года. Падрабязней пра стыпендыю можна прачытаць у гэтым PDF-файле.