Канферэнцыя «Рэформа кіравання сістэмай адукацыі ў Беларусі. Разгляд магчымасцяў і праблем»
14-15 снежня ў Вільні адбылася канферэнцыя «Рэформа кіравання сістэмай адукацыі ў Беларусі. Разгляд магчымасцяў і праблем».
Суарганізатарам мерапрыемства стаў Офіс Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы International Republican Institute (IRI).
У ходзе канферэнцыі быў арганізаваны семінар «Менеджмент у сферы вышэйшай адукацыі. Паміж дзяржаўнымі ўстаноўкамі і акадэмічным самакіраваннем». Яго правёў доктар Хрысціян Шайх, выканаўчы дырэктар Цэнтра Усходнееўрапейскіх і міжнародных даследаванняў. Таксама ў рамках канферэнцыі ўдзельнікі сустрэліся з канцлерам Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літвы Юліусам Лукосісам.
Падчас Канферэнцыі дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова абмеркавала з удзельнікамі мерапрыемства дарожныя карты па дэмакратызацыі сферы адукацыі. План дзеянняў, які ў іх прапісаны, дапаможа з трансфармацыяй сістэмы ў пераходны перыяд.
Канферэнцыя адбылася ў рамках праграмы «Кадравы рэзерв», мэта якой – падрыхтоўка кадраў для дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі.