Стыпендыя Sur-Place для беларускіх студэнтаў
Фонд імя Конрада Адэнаўэра адкрыў стыпендыяльную праграму Sur-Place для студэнтаў усіх універсітэцкіх праграм, якія маюць беларускае грамадзянства і навучаюцца ў Літве.
Базавая стыпендыя разлічана на 12 месяцаў з магчымасцю падаўжэння і ўключае ў сябе семінары і асабістыя кансультацыі.
Памер стыпендыі складае 150 еўра ў месяц.
Удзел у праграме патрабуе добрага ведання англійскай і/ці нямецкай мовы.
Як падаць заяўку:
- Неабходна запоўніць анкету і напісаць матывацыйны ліст.
- Даслаць у беларускае прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра наступныя дакументы на рускай, англійскай або нямецкай мове ў выглядзе аднаго pfd-файла:
- CV, зробленае па ўзоры Europass на нямецкай ці англійскай мове з фатаграфіяй у электронным выглядзе;
- сертыфікат, які пацвярджае веданне замежнай мовы з указаннем дасягнутага ўзроўню ў адпаведнасці з Еўрапейскай сістэмай узроўняў валодання замежнай мовай; у выпадку адсутнасці такога сертыфіката, веданне замежнай мовы будзе правярацца Фондам;
- дзве рэкамендацыі ад выкладчыкаў ВНУ;
- даведка, якая пацвярджае навучанне ў ВНУ;
- копія атэстата (у выпадку навучання на бакалаўрскай праграме);
- копія дыплома і ўкладыша з ацэнкамі (у выпадку навучання на магістарскай/доктарскай праграме).
Куды дасылаць дакументы: violeta.mycik@kas.de
Пасля праверкі дакументаў на адпаведнасць патрабаванням праграмы, Фонд прымае рашэнне аб запрашэнні суіскальніка на сумоўе. У некаторых выпадках удзельнікі, якія не адпавядаюць усім крытэрам адбору, таксама могуць быць адабраны для сумоўя, калі камісія палічыць, што адпаведнасць такой заяўкі патрабаванням Фонду можа быць дасягнута ў бліжэйшы час.
Прыём заявак ад суіскальнікаў – да 1 жніўня 2023 года.