Праграма падтрымкі EU4Belarus – SALT-II

Еўрапейскі Саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT–II (Support for Advanced learning and training)» абвяшчае прыём заявак на атрыманне фінансавай падтрымкі ў памеры да 1450 еўра на вывучэнне адной з еўрапейскіх моў (на выбар суіскальніка) і здачы па ім іспыту.

Праграма прызначана для экс-палітвязняў беларускіх студэнтаў і студэнтак/вучняў і вучаніц, якія:

  • на момант узяцця пад варту навучаліся ва ўстановах сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі;
  • былі адлічаны пасля жніўня 2020 года;
  • не пачалі атрыманне вышэйшай адукацыі і ў дадзены момант плануюць паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову Еўрапейскага саюза;
  • знаходзяцца як у Беларусі, так і ў вымушанай эміграцыі.

У рамках праграмы адзін чалавек можа прайсці адзін моўны курс коштам не больш за 1200 еўра і здаць іспыт IELTS коштам не больш за 350 еўра.