Конкурс дысертацый ад Варшаўскага ўніверсітэта
Дэпартамент Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта абвесціў конкурс на найлепшую дысертацыю ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук. Тэма: праблема межаў у ХХ стагоддзі паміж Польшчай і сумежнымі краінамі.
Удзел у конкурсе адкрыты для дактарантаў з розных краін, уключаючы Беларусь, пры ўмове прадстаўлення дысертацыі, абароненай у польскім універсітэце не раней, чым за 3 гады да аб’яўлення конкурсу.
Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца ў тры этапы, вынікі конкурсу будуць аб’яўлены 1 верасня. Пераможцу чакае першы прыз у памеры 25 000 злотых, а таксама магчымасць апублікаваць сваю працу.
Поўны пералік умоў і патрабаванняў для ўдзелу можна знайсці тут.
Прыём заявак – да 30 чэрвеня 2023 года.