КОНКУРС СТЫПЕНДЫЙ EU4Belarus – SALT-II

Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT-II (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендый на навучанне ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы для беларускіх студэнтаў і студэнтак, а таксама абітурыентаў і абітурыентак, якія знаходзяцца пад пераследам з-за сваёй грамадска-палітычнай пазіцыі ці дзейнасці, або ўжо падвергліся рэпрэсіям (у тым ліку, калі рэпрэсіі адбыліся ў дачыненні да іх бацькоў або законных прадстаўнікоў, калі гэта напрамую закранула заяўнікаў), пачынаючы з 2020 года.

Хто можа прэтэндаваць на стыпендыі

Беларускія студэнты і студэнткі, а таксама абітурыенты і абітурыенткі, якія:

  • пачалі вочнае навучанне на праграмах бакалаўрыяту або магістратуры ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы не раней за 2020/2021 навучальны год;
  • ці ў дадзены момант плануюць паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы.

Памер і працягласць стыпендыі

  • 450 еўра у месяц, стыпендыя выплачваецца 10 навучальных месяцаў у годзе;
  • тэрмін падтрымкі – 2 акадэмічныя гады або да заканчэння аднаго поўнага цыкла навучання па праграме бакалаўрыяту або магістратуры, які заканчваецца раней.
Рэгламент правядзення конкурсу
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна не пазней за 30 чэрвеня 2023 года запоўніць анкету і прыкласці пацвярджальныя дакументы:
  • сведчанні знаходжання ў зоне рызыкі або рэпрэсій (пратаколы затрымання, рашэнні суда, загад аб адлічэнні, публікацыі ў СМІ і т.п.);
  • рэкамендацыйны ліст ад няўрадавай арганізацыі, арганізацыі беларускага прадэмакратычнага руху ці прадстаўніка/прадстаўніцы грамадзянскай супольнасці. Рэкамендацыя абавязковая пры адсутнасці дакументальных пацвярджэнняў рэпрэсій, а калі дакументы ёсць, то падаецца па жаданні;
  • даведку з універсітэта аб статусе студэнта/студэнткі, атрыманая не раней, чым за месяц да падачы заяўкі, або пацвярджэнне падачы дакументаў ва ўніверсітэт для паступлення (падыдзе любая наяўная ў вас інфармацыя, калі рашэння аб залічэнні яшчэ няма).