Стан беларускай акадэміі – справаздача ЗБС
Задзіночанне беларускіх студэнтаў апублікавала справаздачу «Стан беларускай акадэміі».
Былі сабраны і апрацаваны дадзеныя за 2022 год, уключаючы інфармацыю аб рэпрэсіях сярод студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў навучальных устаноў.
Таксама ў справаздачы адлюстраваны асноўныя падзеі, якія паўплывалі на стан сфер адукацыі і навукі ў Беларусі, такія як закрыццё навучальных устаноў, спыненне дзеяння міжнародных дамоўленасцей, разгортванне дзяржаўнай прапаганды.
У заключнай частцы справаздачы сабрана рэакцыя міжнароднай супольнасці, якая ўключае як станоўчыя, так і адмоўныя практыкі. З поўным тэкстам справаздачы можна азнаёміцца тут.