Гранты «Васьмінога» для адукацыйных праектаў
Праект «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» абвяшчае другі конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў.
Магчыма
- фінансавая падтрымка пілотных адукацыйных праектаў;
- фінансавая падтрымка арганізацый і ініцыятыў па нефармальным навучанні.
Конкурс праводзіцца для:
* беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн;
* адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ;
* асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;
* школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;
* дзеячаў культуры і адукацыі.
Працягласць праектаў – ад 3 да 6 месяцаў.
Пачатак рэалізацыі праекту: люты-красавiк 2024 года.
Бюджэт: ад 1000 да 20 000 EUR.
Усе вынікі праектаў, якія атрымалі фінансавую падтрымку, будуць апублікаваны на сайце праекта «Васьміног».
Крытэры адбору і поўнае апісанне конкурсу
Заяўкі прымаюцца да 20 снежня (да 23.59 паводле менскага часу) на пошту grant.vasminoh@gmail.com