Гайд па 25+ адукацыйных магчымасцях для беларусаў (восень-зіма 2023)

На гэтай старонцы мы сабралі інфармацыю пра адукацыйныя і даследчыя магчымасці, пра стажыроўкі і гранты. Дэдлайн – у перыяд з кастрычніка па снежань 2023 года. А таксама некалькі праграм з дэдлайнам ужо на пачатку 2024 года.

У агляд таксама ўключаны праграмы, якія дзейнічаюць пастаянна, па стане на 31 кастрычніка 2023 года.

Выбірайце тое, што вас зацікавіла, абавязкова пераходзіце на сайт абранай праграмы, уважліва вывучайце ўмовы і падавайце заяўкі!


BY-ІНІЦЫЯТЫВЫ

Лабараторыя «Грыбніца» запрашае даследчыкаў, дзеячаў культуры і ўсіх ахвочых прыняць удзел у шасцімесячнай лабараторыі, прысвечанай вывучэнню каланіяльных залежнасцяў і дэкаланіяльнай практыкі ў Беларусі. Удзельнікі лабараторыі правядуць сумеснае даследаванне, як і з дапамогай якіх канцэпцый можна казаць пра каланіяльныя залежнасці ў датычна Беларусі. Вынікам працы лабараторыі стане выданне кнігі, якая змяшчае вынікі даследаванняў, канцэптуальныя распрацоўкі і аналіз канкрэтных выпадкаў, якія датычацца каланіяльнай оптыкі ў Беларусі. Працягласць: 6 месяцаў. Прыём заявак: да 8 лістапада 2023 года. Даведацца больш і/ці падаць заяўку можна тут.

Праект «Васьмiног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» працягвае другі конкурс грантаў на падтрымку адукацыйных праектаў.Удзельнікі могуць запытаць фінансавую падтрымку для пілотных адукацыйных праектаў, а таксама для ўжо дзейных арганізацый і ініцыятыў нефармальнага навучання. Магчымая сума гранта – ад 1000 да 20 000 еўра. Больш падрабязна аб конкурсе можна прачытаць тут.


МІЖНАРОДНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ


  • ЛІСТАПАД 2023

Global Leadership Challenge
Глабальная ініцыятыва Оксфардскага ўніверсітэта. Да ўдзелу будуць запрошаны 100 маладых лідэраў, адабраных праз адкрыты конкурс. Працуючы з вопытнымі экспертамі ў сваіх галінах, удзельнікі праграмы створаць праекты, накіраваныя на дасягненне мэт ААН у галіне ўстойлівага развіцця. Праграма адкрыта для студэнтаў і маладых спецыялістаў ва ўзросце 21-30 год. Уключае ментарства экспертаў, сертыфікаты ўдзелу і аплачваная паездка на сімпозіум у Швейцарыю. Анлайн-сесіі ў рамках праграмы адбудуцца з 7 па 13 снежня 2023 года.

прыём заявак: да 1 лістапада 2023 года
прыняць удзел


Стыпендыя Chevening
праграма падтрымкі, у межах якой выдатным лідарам/лідаркам-пачаткоўцам з усяго свету прадастаўлена магчымасць атрымаць гадавую ступень магістра ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі. Стыпендыя пакрывае ўсе выдаткі, у тым ліку пералёт, пражыванне ды навучанне. Усе абітурыенты Chevening павінны падаць дакументы па адукацыі, рэкамендацыі і адну прапанову ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі.

прыём заявак – да 7 лістапада
падаць заяўку


Стыпендыі American Association of University Women
Праграма аказвае падтрымку жанчынам, якія праходзяць вочнае навучанне ў аспірантуры або дактарантуры ў Злучаных Штатах, якія не з’яўляюцца грамадзянамі ці пастаяннымі жыхарамі ЗША і якія маюць намер вярнуцца на радзіму, каб працягнуць навучанне або прафесійную кар’еру. Аб’ём фінансавання – ад 20 000 да 50 000 долараў ЗША.

прыём заявак – да 15 лістапада 2023
падрабязней пра праграму


Даследчая група ва ўніверсітэце Людвіга-Максіміліяна
Даследчая навучальная група «Сямейныя адносіны» запрашае падаць заяўкі на 6 пасад доктара філасофіі (TV-L E13, 65%, працягласць 4 гады). Пачатак працы – 1 красавіка 2024 года. Даследчая група аналізуе феномен сям’і ў літаратуры і медыя са старажытнасці і да нашых дзён у розных жанрах, культурах і моўных мадэлях. Якія дысцыпліны ўдзельнічаюць: параўнальнае літаратуразнаўства, англійскія, амерыканскія і нямецкія даследаванні, класіка, скандынавістыка, рамантыка і славяністыка, кіно і медыя, літаратурныя гендарныя даследаванні. Мовы праграмы – нямецкая і англійская.

прыём заявак – да 15 лістапада
падрабязней пра даследчую групу і падачу заяўкі


Wayne Vucinich Fellowship
даследчага цэнтра CREEES Стэнфардскага ўніверсітэта. Стыпендыя прадастаўляецца навукощцам, якія атрымалі ступень доктара філасофіі на працягу апошніх пяці гадоў (на момант пачатку рэзідэнтуры патрабуецца наяўнасць ступені доктара філасофіі) па любой дысцыпліне, чые даследаванні прысвечаны гістарычным або сучасным тэмам, звязаным з краінамі Усходняй Еўропы, Расіі, Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Стыпендыя пакрывае выдаткі на міжнародныя паездкі, медыцынскае страхаванне і візавую падтрымку, а таксама прапануе выплату ў памеры 15 000 долараў на пражыванне. Дадаткова стыпендыятам прадастаўляецца доступ да бібліятэкі Цэнтра і агульнай працоўнай прасторы. Працягласць: 12 тыдняў у перыяд з сакавіка па чэрвень 2024 года. Фактычныя даты вызначаюцца са стыпендыятам у індывідуальным парадку.

прыём заявак: да 17 лістапада 2023
падрабязнасці па спасылцы

 

Ментарская праграма Global Thinkers Forum
Анлайн-праграмы настаўніцтва «Telemachus» і «Athena» звязваюць падапечных з лідарамі меркаванняў і людзьмі, арыентаванымі на сацыяльнае ўздзеянне. Telemachus – праграма для ўдзельнікаў ва ўзросце 18 да 29 гадоў з усяго свету, Athena – праграма для жанчын старэйшых за 22 гады. Ментарская праграма – гэта магчымасць індывідуальнага развіцця для задавальнення індывідуальных запатрабаванняў у навучанні, развіцці асабістага і прафесійнага патэнцыялу. Працягласць праграмы – 8 месяцаў. Патрабаванні да суіскальнікаў: свабодная англійская, ступень бакалаўра, прафесійны вопыт не менш за 5 гадоў.

прыём заявак – да 30 лістапада
падаць заяўку анлайн 

  • СНЕЖАНЬ 2023 / пачатак 2024 года

Weidenfeld-Hoffmann Scholarships
стыпендыя на навучанне ў магістратуры Оксфардскага ўніверсітэта. Стыпендыі прысуджаюцца для праходжання магістарскіх праграм у сферы права ды эканомікі, краінавых даследаванняў і адукацыйных навук, экалогіі, дакладных навук, гендарных даследаванняў ды інш. Сёлета стыпендыя даступна суіскальнікам з Беларусі. Стыпендыя пакрые 100% кошту навучання і грант на пражыванне (у памеры не менш за 18622 фунтаў стэрлінгаў).

прыём заявак – да снежня 2023/студзеня 2024, у залежнасці ад праграмы
як падаць заяўку


Стажыроўкі ў Max Planck Institute

Праграма стажыровак прапануе магчымасць азнаёміцца з даследчымі і акадэмічнымі юрыдычнымі навыкамі ў асноўных галінах параўнальнага публічнага, еўрапейскага і міжнароднага права. Працягласць стажыровак – ад 4 да 12 тыдняў. Даступная студэнтам бакалаўрыяту і магістратуры па напрамках юрыспрудэнцыя, міжнародныя адносіны, філасофія, сацыяльныя і палітычныя навукі. Прадугледжана стыпендыя ў памеры 300 еўра. Неабходна прадаставіць моўны сертыфікат (англійская С1, веданне нямецкай будзе перавагай), дакументы аб адукацыі і матывацыйны ліст.

падача заявак на перыяд май-кастрычнік 2024 – да 1 снежня 2023
на перыяд лістапад 2024 – красавік 2025 – да 1 чэрвеня 2024

падрабязнасцi


Магістратура ў Дэлфцкім тэхнічным універсітэце
стыпендыя Юстуса і Луізы ван Эфен для замежных студэнтаў, якая пакрывае выдаткі на навучанне па адной з магістарскіх праграм універсітэта на працягу аднаго навучальнага года. Для атрымання стыпендыі трэба мець ступень бакалаўра, высокія балы і запрашэнне на магістарскую праграму ад Дэлфцкага ўніверсітэта. Акрамя гэтага неабходны матывацыйны ліст, 2 рэкамендацыі, моўны сертыфікат.

прыём заявак – да 1 снежня
падрабязнасці па спасылцы


Стыпендыя Бостанскага ўніверсітэта
Стыпендыя апекуна – самая прэстыжная стыпендыя Бостанскага ўніверсітэта (ЗША), у якім студэнты становяцца часткай унікальнай супольнасці з шырокімі інтэлектуальнымі, культурнымі і сацыяльнымі магчымасцямі. Стыпендыя пакрывае навучанне ва ўніверсітэце для атрымання ступені бакалаўра. Пры выкананні неабходных крытэраў, стыпендыя можа быць працягнута на 4 гады. Для падачы неабходна падаць эсэ на адну з прапанаваных тэм.

прыём заявак: да 1 снежня 2023
падрабязней пра стыпендыю


Міжнародная стыпендыя Універсітэта Калгары
штогод прапануецца замежным студэнтам, якія паступаюць на першы курс бакалаўрыяту любой спецыяльнасці ў восеньскі семестр. Памер стыпендыі – 20000 долараў. Ад прэтэндэнтаў патрабуецца матывацыйны ліст, два рэкамендацыйныя лісты і моўны сертыфікат.

прыём заявак – да 1 снежня 2023
падрабязней пра стыпендыю


Праграма Gates Cambridge
дадзеная стыпендыя адна з самых прэстыжных у свеце і пакрывае выдаткі на паслядыпломную адукацыю ў Кембрыджскім універсітэце. Распаўсюджваецца на навучанне па любой з праграм універсітэта. Для атрымання стыпендыі неабходна падаць дакументы па адукацыі, эсэ, рэкамендацыю, план даследавання (для PhD). У выпадку станоўчага рашэння ўдзельніку праграмы кампенсуецца кошт навучання, прадастаўляецца стыпендыя 20000 фунтаў на год на пражыванне, кампенсуюцца транспартныя выдаткі.

прыём заявак да 5 снежня ці 4 студзеня (у залежнасці ад спецыяльнасці)
як падаць заяўку і крытэры адбору


THE MAURICE R. GREENBERG WORLD FELLOWS
Кароткатэрміновая стажыроўка ў Ельскім універсітэце, ЗША. Праграма для стыпендыятаў з усяго свету з мэтай развіцця патэнцыялу. Удзельнікі правядуць чатыры месяцы разам у рэзідэнцыі Ельскага ўніверсітэта. Праграма разлічана на матываваных лідараў з прафесійным вопытам ад 5 гадоў. У рамках стажыроўкі арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, пражыванне, медыцынскую страхоўку, стыпендыю. Для падачы неабходны матывацыйны ліст, рэзюмэ, 3 рэкамендацыі.

прыём заявак: да 6 снежня 2023
падрабязней пра стажыроўку
запоўніць форму анлайн 


Swiss Government Excellence Scholarship
стыпендыя ўрада Швейцарыі для маладых замежных навукоўцаў і дзеячаў мастацтва на 2024/2025 навучальны год. Тыпы стыпендый: даследчая, доктарская, постдоктарская, мастацкая. Узрост прэтэндэнтаў – ад 35 гадоў, таксама патрабуецца веданне англійскай, нямецкай, французскай або італьянскай мовы.

прыём заявак – да 8 снежня 2023 года
падрабязней пра стыпендыю і алгарытм падачы заяўкі


International Excellence Scholarship Program (IES)
Стыпендыяльная праграма, якая дазваляе матываваным студэнтам усіх спецыяльнасцяў з Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі з адзнакамі вышэй за сярэдні правесці семестр і паглыбіць свае веды ў найлепшых універсітэтах Германіі (HU Berlin, FU Berlin, HWR Berlin, University of Potsdam). COPERNICUS BERLIN прапануе 3 магчымасці фінансавання ў межах праграмы IES: поўная стыпендыя, частковая стыпендыя плюс, частковая стыпендыя.

тэрміны падачы заяўкі: да 30 снежня на наступны зімовы семестр
прыняць удзел


THE MAURICE R. GREENBERG WORLD FELLOWS
Кароткатэрміновая стажыроўка ў Ельскім універсітэце, ЗША. Праграма для стыпендыятаў з усяго свету з мэтай развіцця патэнцыялу. Удзельнікі правядуць чатыры месяцы разам у рэзідэнцыі Ельскага ўніверсітэта. Праграма разлічана на матываваных лідараў з прафесійным вопытам ад 5 гадоў. У рамках стажыроўкі арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, пражыванне, медыцынскую страхоўку, стыпендыю. Для падачы неабходны матывацыйны ліст, рэзюмэ, 3 рэкамендацыі.

прыём заявак: да 6 снежня 2023
падрабязней пра стажыроўку
запоўніць форму анлайн 


Стыпендыя на навучанне ў магістратуры Універсітэта Капенгагена
Універсітэт Капенгагена прапануе абмежаваную колькасць ільгот па аплаце навучання і грантаў у межах праграмы стыпендый урада Даніі таленавітым студэнтам з выдатнымі акадэмічнымі дасягненнямі з краін, якія не ўваходзяць у ЕС/ЕЭС. Стыпендыя прадастаўляецца маладым людзям, якія падаюць дакументы ў магістратуру, і пакрывае кошт навучання і/або грашовую дапамогу на пражыванне. Заяўкі разглядаюцца аўтаматычна пры падачы дакументаў на праграму навучання.

прыём заявак: да 15 студзеня/1 верасня, у залежнасці ад праграмы
падрабязнасці па спасылцы 


Стыпендыя Radboud University
Магчымасць атрымаць ступень магістра і стаць членам акадэмічнай супольнасці для студэнтаў краін, якія не ўваходзяць у ЕС/ЕЭС. Фінансаванне ў межах стыпендыі пакрывае выдаткі на аплату навучання, пражывання, медыцынскай страхоўкі і візавых расходаў. Для падачы неабходны матывацыйны ліст, рэзюмэ, 2 рэкамендацыйныя лісты, моўны сертыфікат.

прыём заявак – да 31 студзеня 2024 года
падаць заяўку анлайн


Leiden University Excellence Scholarship
Лейдэнскі ўніверсітэт прапаноўвае стыпендыю на навучанне ў магістратуры выбітным замежным студэнтам. Стыпендыя пакрывае навучанне цалкам або часткова, адкрыта для суіскальнікаў, якія плануюць навучанне ў сферах гуманітарных навук, медыцыны, кіравання і міжнародных адносін, права, сацыяльных навук ды інш.

прыём заявак для праграм са стартам навучання 1 верасня – да 1 лютага 2024 года
падрабязней пра стыпендыю


  • ДЗЕЙСНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ БЕЗ АБМЕЖАВАННЯЎ ПА ТЭРМІНАХ ПАДАЧЫ ЗАЯЎКІ

Школа культурнай антрапалогіі і гуманітарных навук на Мальце
Летняя палявая школа арыентавана на маладых антраполагаў і культуролагаў, накіраваных на развіццё ўласных даследчых праектаў. Праграма будзе карысная як для спецыялістаў-пачаткоўцаў, так і для дасведчаных даследнікаў і аспірантаў. Кошт праграмы – 3550 еўра, прадугледжаны шэраг зніжак і стыпендый. Колькасць месцаў абмежаваная.

падрабязней пра праграму
падаць заяўку анлайн


Бясплатныя онлайн-курсы па напісанні эсэ

ад Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. Гэта бясплатны анлайн-курс, які закліканы дапамагчы студэнтам развіць навык стварэння эсэ на англійскай мове. Праграма курса накіравана на развіццё навыкаў пабудовы і напісання эсэ, самастойнага рэдагавання і стылістычнай граматнасц.

падрабязней па спасылцы


Падрыхтавацца да IELTS бясплатна
Курс падрыхтоўкі да IELTS ад Універсітэта Квінслэнду дапаможа студэнтам, якія хочуць здаць IELTS з першай спробы. Гэты курс дапаможа вам атрымаць высокія балы па IELTS. Анлайн-падрыхтоўка да IELTS прадаставіць вам адпаведны матэрыял для тэсту. Працягласць курса – 8 тыдняў.

інфармацыя па найбліжэйшым наборы ды рэгістрацыя


Стыпендыі нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD)
магчымасць атрымаць стыпендыю па розных дысцыплінах замежным выпускнікам з краін, якія развіваюцца, і новых індустрыяльных краін. Тэрмін фінансавання – адзін або два гады. Стыпендыя можа пакрыць аплату навучання ў аспірантуры або атрымання ступені магістра ў дзяржаўным ці прызнаным дзяржавай нямецкім універсітэце. Таксама ў выключных выпадках можна атрымаць доктарскую ступень.

прыём заявак – залежыць ад абранай праграмы
падрабязней аб стыпендыі і алгарытм падачы заяўкі


Стыпендыі Erasmus Mundus
на навучанне ў магістратуры ва ўніверсітэтах Еўропы. Праграма пакрывае транспартныя выдаткі, кошт навучання, штомесячную стыпендыю. Для падачы неабходны матывацыйны ліст, дакументы аб адукацыі, 2 рэкамендацыі. Тэрміны прыёму заявак залежаць ад канкрэтнай праграмы, як правіла, ахопліваюць перыяд з кастрычніка па студзень.

абноўлены каталог праграмы


Стыпендыяльная праграма Цэнтра Мірашэўскага
накіравана на рэалізацыю штомесячных навукова-даследчых праектаў у Польшчы. Стыпендыя дазволіць праводзіць кароткія навуковыя даследаванні, такія як: інтэрв’ю, апытанні, архіўныя і бібліятэчныя запыты ў сферы гісторыі, палітычнай сітуацыі, культуры і спадчыны народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Памер стыпендыі: 6500 злотых.

падаць заяўку


Офіс па адукацыі для новай Беларусі
прымае заяўкі на кампенсацыю расходаў ад былых палітзняволеных студэнтаў_ак/вучняў_ніц з Беларусі, якія маюць патрэбу ў фінансавай дапамозе. Ініцыятыва рэалізуецца ў межах праграмы Orange Scholarships Каралеўства Нідэрландаў. Максімальная сума падтрымкі складае 3000 €.

падаць заяўку 


Еўрапейскі Саюз у рамках праграмы «EU4Belarus – SALT-II»
(Support for Advanced learning and training) абвяшчае прыём заявак на атрыманне фінансавай падтрымкі ў памеры да 1450 еўра на вывучэнне адной з еўрапейскіх моў (на выбар суіскальніка) і здачы па ім іспыту. Праграма прызначана для беларускіх студэнтаў-палітвязняў.

умовы праграмы і падача заяўкі 

ПРЫЁМ ЗАЯВАК СКОНЧЫЎСЯ

  • КАСТРЫЧНІК 2023

Вольны Беларускі Універсітэт запрашае на анлайн-курсы. Да 15 кастрычніка можна запісацца на наступныя праграмы: курс прафесара Анатоля Лысюка “Палітычнае лідэрства: тэорыя і практыка”; курс магістра Алеся Лагвінца “Інтэграцыйныя працэсы і інстытуты Еўрапейскага Саюза”; курс прафесара Андрэя Вардамацкага “Палітычная сацыялогія. Асаблівасці грамадска-палітычнай думкі Беларусі (у кантэксце краін рэгіёна)». Больш падрабязна аб праграме кожнага курса і ўмовах залічэння можна знайсці інфармацыю тут.

Да 22 кастрычніка ўключна адкрыты набор на адукацыйны курс «Навучыцца вучыць», які будзе карысны аўтарам адукацыйных праграм для беларусаў і беларусаў на эміграцыі. Слухачы курса вывучаць такія тэмы, як алгарытмы ацэнкі патрэбнасцей мэтавай аўдыторыі, метадалогія распрацоўкі адукацыйных актыўнасцей, спосабы матывацыі ўдзельнікаў праходзіць курсы да канца і атрымліваць чаканыя вынікі. Курс пройдзе ў лістападзе-снежні 2023 года ў Варшаве. Падрабязная праграма – тут, падача заяўкі – тут.

Праект «Васьміног» запрашае выхавацеляў і выкладчыкаў да супрацоўніцтва. Гэта магчымасць падаць заяўку і атрымаць дапамогу ў стварэнні ўласнага курса на беларускай мове, у тым ліку метадычную, тэхнічную і іншую падтрымку. Прыярытэтныя тэмы: беларуская мова і літаратура, культура і гісторыя Беларусі, геаграфія Беларусі і краязнаўства, сацыяльная навука. Падрабязней пра крытэрыі адбору і форму заяўкі можна знайсці тут. Тэрмін падачы заявак: да 23 кастрычніка 2023 года ўключна.

BEROC адкрывае конкурсны набор слухачоў у Трынаццатую штогадовую студэнцкую анлайн-школу па эканоміцы, якая пройдзе ў лістападзе 2023 – студзені 2024 года. Удзельнікі атрымаюць магчымасць праслухаць курсы па трох дысцыплінах: мікраэканоміка, макраэканоміка, эканаметрыка. Слухачамі школы могуць стаць беларускія студэнты старэйшых курсаў ВНУ (3-5 курс) на момант падачы заяўкі. Спецыялізацыя ў эканоміцы не з’яўляецца неабходнай умовай. BEROC вітае заяўкі ад студэнтаў усіх спецыяльнасцяў, якія маюць цікавасць да эканомікі. Падрабязнасці і падача заяўкі – тут. Апошні тэрмін – 24 кастрычніка 2023 года.

Erasmus Student Network у Брусэлі
Валанцёрская праграма запрашае маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў у якасці валанцёраў па камунікацыі ў Erasmus Student Network, найбуйнейшую студэнцкую арганізацыю ў Еўропе, якая працуе ў сферы мабільнасці. У абавязкі валанцёра ўваходзіць дапамога ва ўсіх задачах, звязаных з камунікацыяй, такіх як рэалізацыя камунікацыі ў сацыяльных сетках і стратэгічнае планаванне для прасоўвання магчымасцяў мабільнасці людзям па ўсёй Еўропе. Праграма пакрывае транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне.

прыём заявак: да 22 кастрычніка 2023 года
падаць заяўку онлайн


Стажыроўкі ў навучальных установах Славакіі
урад Славацкай Рэспублікі ў межах Нацыянальнай стыпендыяльнай праграмы для замежных студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў універсітэтаў, даследчыкаў і мастакоў працягвае прыём заявак на праходжанне стажыроўкі ў навучальных установах Славакіі.

прыём заявак – да 30 кастрычніка 2023 года
прыняць удзел


Анлайн-праграма для моладзі Kectilon-line

Праграма ўключае модулі па розных вострых сацыяльных тэмах: справядлівы ўрад, прадпрымальніцтва і інавацыі, захаванне свету, навакольнае асяроддзе, праблемы беспрацоўя, ментальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, і інш. Заклікана падтрымаць і развіць патэнцыял таленавітай моладзі з краін, якія развіваюцца. Узрост удзельнікаў – 17-26 гадоў, патрабуецца веданне англійскай. Выпускнікі праграмы будуць запрошаны на канферэнцыю ў Атланце (ЗША) у 2024 годзе.

прыём заявак: да 31 кастрычніка 2023 года
прыняць удзел