Праграмы Fulbright для беларусаў

Адкрыты прыём заявак ад беларусаў на ўдзел у праграмах Fulbright. Гэта шырокі спектр магчымасцяў па адукацыйных і культурных абменах для студэнтаў, вучоных, выкладчыкаў і прафесіяналаў. Удзел у праграмах поўнасцю фінансуецца ўрадам ЗША. Падаць заяўку могуць усе грамадзяне Беларусі, незалежна ад фактычнага месца пражывання.

Заяўкі па ўсіх праграмах прымаюцца да 3 верасня 2023 года уключна.

Якія праграмы даступныя?

Працягласць – 2 гады. Гэта магчымасць атрымаць ступень магістра ў наступных галінах: эканоміка, адукацыя, экалагічная палітыка і кіраванне, міжнародныя адносіны, журналістыка і масавыя камунікацыі, права, дзяржаўнае кіраванне, ахова здароўя і дзяржаўная палітыка і інш. Праграма прапануе фінансаванне на ўвесь перыяд навучання. Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, штомесячную стыпендыю і медыцынскую страхоўку. Акрамя таго, можна будзе прайсці прафесійную стажыроўку на конкурснай аснове (гэты конкурс будзе праводзіцца ў ЗША пасля таго, як удзельнікі пачнуць навучанне). 

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець беларускае грамадзянства;
  • свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналісты павінны будуць здаць тэст TOEFL);
  • мець закончаную вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент) на момант падачы заявы.
    • Праграма для ВУЧОНЫХ (FVSP) запрашае замежных навукоўцаў чытаць лекцыі і/або праводзіць даследаванні ў каледжах і універсітэтах ЗША.

Працягласць – 3-6 месяцаў. Прэтэндэнты павінны быць прафесійна звязаны з універсітэтамі ці навукова-даследчымі інстытутамі ў Беларусі ці іншых краінах. Удзел у праграме Фулбрайта павінен быць каштоўным як для самога навукоўца, так і для яго арганізацыі і амерыканскага ўніверсітэта. Стыпендыяты Фулбрайта таксама выконваюць ролю «культурных паслоў», гатовых дзяліцца інфармацыяй аб сваёй краіне, культуры і даследаваннях з акадэмічнай і шырокай аўдыторыяй. Грант пакрывае выдаткі на міжнародныя пералёты, медыцынскую страхоўку і аднаразовыя выплаты на набыццё літаратуры і г. д. Прадугледжана штомесячная стыпендыя, а таксама візавая падтрымка для стыпендыята і суправаджаючых членаў сям’і.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець беларускае грамадзянства;
  • мець навуковую ступень кандыдата навук або доктара навук (аналаг PhD);
  • добра валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай;
  • мець магчымасць атрымаць медыцынскае пасведчанне аб задавальняючым стане здароўя.

Працягласць – 1 семестр. У праграму ўваходзіць азнаямленне з навучальнымі курсамі, распрацоўка праграм навучання, збор матэрыялаў, наведванне канферэнцый, супрацоўніцтва з амерыканскімі калегамі, правядзенне прэзентацый. Праграма адкрывае шырокі спектр магчымасцяў для прафесійнага росту, у тым ліку распрацоўку новых курсаў і ідэй па рэфармаванні навучальных праграм у сваіх навучальных установах, пашырэнне ведаў у сваёй вобласці, пашырэнне вопыту ў методыках выкладання. Грант пакрывае выдаткі на міжнародныя і ўнутраныя пералёты туды і назад, медыцынскую страхоўку і штомесячную стыпендыю.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець беларускае грамадзянства;
  • на момант падачы заяўкі быць дзейным выкладчыкам у навучальнай установе ў Беларусі або ў іншай краіне;
  • мінімальны вопыт выкладання на момант падачы заяўкі – 2 гады;
  • свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналісты павінны будуць здаць тэст TOEFL).

Усе формы і дадатковыя дакументы павінны быць прадстаўлены толькі анлайн.
Больш поўную інфармацыю па кожнай з праграм можна прачытаць, перайшоўшы па адпаведнай спасылцы на старонцы праграмы.
Усе дадатковыя пытанні па праграмах Fulbright для грамадзян Беларусі і па запаўненні заяўкі накіроўвайце, калі ласка, на адрас: belarus@americancouncils.org.

Fulbright Belarus