Магістарскія праграмы ў Капенгагенскі ўніверсітэце
Да 1 верасня 2023 года адкрыты прыём заявак па 54 напрамках з навучаннем на англійскай мове і магчымасцю атрымаць грант на аплату выбранай праграмы. Пачатак навучання – люты 2024.
Універсітэт Капенгагена прапануе больш за 50 магістарскіх праграм па розных напрамках: урбаністыка, антрапалогія, экалогія, глабальнае развіццё, комплексныя даследаванні і інш.
Усе праграмы выкладаюцца на англійскай мове, веданне дацкага не патрабуецца.
Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў:
- вышэйшую адукацыю, бакалаўрыят;
- свабоднае валоданне ангельскай, пацверджанай вынікамі тэстаў TOEFL ці IELTS.
Спіс патрабаванняў можа адрознівацца і быць шырэйшым, у залежнасці ад абранай магістарскай праграмы. У рамках праграм дзейнічаюць службы падтрымкі, куды можна накіраваць усе ўдакладняючыя пытанні па патрабаваннях, правілах афармлення заяўкі і г.д.
Тэрміны
Для жыхароў краін, якія не ўваходзяць у ЕС, уключаючы беларусаў, прыём заявак адкрыты да 1 верасня 2023 года (пачатак навучання – люты 2024 года).
Навучанне платнае. Усе заяўнікі аўтаматычна трапляюць у спіс прэтэндэнтаў і прэтэндзетак на стыпендыю ўрада Даніі. Акрамя таго, на сайце ўніверсітэта можна знайсці і іншыя варыянты і магчымасці для пошуку фінансавай падтрымкі на навучанне.
Карысныя ссылкі
- Спіс магістарскіх праграм Капенгагенскага ўніверсітэта па тэмах
- Падрабязней пра стыпендыі ўрада Даніі
- Больш падрабязна пра іншыя магчымасці для пошуку фінансавання
Капенгагенскі ўніверсітэт — Københavns Universitet — найстарэйшы ўніверсітэт Даніі і другі па ўзросце ўніверсітэт Скандынавіі. Капенгагенскі ўніверсітэт быў заснаваны каралём Даніі Крысціянам Першым у 1479 годзе. Нараўне з Кембрыджскім, Такійскім і Ельскім універсітэтамі ўваходзіць у альянс даследчых інстытутаў IARU.