Вынікі I этапа конкурсу адукацыйных праектаў

Праект «Васьміног» завяршыў працу над першым этапам грантавага конкурсу адукацыйных праектаў. Пасля ўсіх этапаў ацэнкі пры ўдзеле незалежных экспертаў і арганізацый-партнёраў «Васьмінога» падтрымку атрымалі 15 праектаў са 113 заяўленых.

Агульная сума падтрымкі склала больш за 280 тысяч еўра, геаграфія праектаў уключае Беларусь, Польшчу, Літву, Грузію, Эстонію і Германію. Сярод пераможцаў праекты, звязаныя з рознымі напрамкамі ў школьнай адукацыі, а таксама накіраваныя на ўкараненне і асваенне настаўнікамі інтанацыйных метадаў навучання.

Вось некаторыя з праектаў:

  • навучанне дзяцей школьнага ўзросту з аўтызмам;
  • стварэнне адукацыйнага і інавацыйнага відэакантэнту для вывучэння беларускай мовы і гісторыі, гуманітарных дысцыплін для школьнікаў;
  • падкаст па біялогіі на беларускай мове (серыя творчых праграм для школьнікаў);
  • распрацоўка праграмнага зместу гісторыка-сацыялагічнага і філалагічнага блока для настаўнікаў;
  • стварэнне падручніка па геаграфіі для старэйшых класаў;
  • падтрымка маладзёжнага клуба;
  • арганізацыя летняга лагера і нядзельнага клуба для беларускіх школьнікаў у Літве і Польшчы;
  • падтрымка некалькіх школ выхаднога дня ў розных гарадах і краінах.

Акрамя пералічаных напрамкаў, запланавана падтрымка праграм для настаўнікаў па асваенні інавацыйных метадаў навучання.

Наступны конкурс грантавых праектаў для адукацыйных ініцыятыў будзе аб’яўлены ўжо восенню 2023 года.

Калі для вас гэта актуальная тэма – падпішыцеся на каналы «Васьмінога» ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць анонс.