Стыпендыі ўрада Швейцарыі для маладых вучоных і дзеячаў мастацтваў
Стыпендыі ўрада Швейцарыі прызначаны для маладых даследчыкаў, якія атрымалі ступень магістра або PhD, а таксама для мастакоў, якія маюць ступень бакалаўра.
Прыём заявак ад кандыдатаў з Беларусі: з 1 верасня да 8 снежня 2023 года.
Поўная інфармацыя аб стыпендыі: апісанне, патрабаванні да заяўнікаў, пакет дакументаў і алгарытм падачы
Даступныя тыпы стыпендый:
- Даследчая стыпендыя
- PhD-стыпендыя
- Постдоктарская стыпендыя
- Стыпендыя ў галіне мастацтва
Што важна ведаць:
- ступень магістра або эквівалент павінны быць атрыманы не пазней за 31 ліпеня 2024 года
- узрост заяўнікаў – не старэйшыя за 35 гадоў
- стыпендыя выдзяляецца на 1 навучальны год або не больш як на 12 месяцаў без магчымасці прадаўжэння
- памер стыпендыі – 1920 швейцарскіх франкаў у месяц
- стыпендыяты будуць аб’яўлены да канца траўня 2024 года
- інфармацыя аб стыпендыях на 2025/2026 год будзе апублікавана ў жніўні 2024 года
Навукова-даследчыя стыпендыі
Стыпендыі прысуджаюцца для правядзення даследаванняў або навучання ва ўсіх швейцарскіх кантанальных універсітэтах, універсітэтах прыкладных навук і двух федэральных тэхналагічных інстытутах, а таксама чатырох навукова-даследчых інстытутах. Для падачы заявы неабходна запрашэнне ад навуковага кіраўніка ў Швейцарыі.
Мастацкія стыпендыі
Стыпендыі мастацтваў адкрыты для студэнтаў-мастакоў, якія жадаюць атрымаць пачатковую ступень магістра мастацтваў у Швейцарыі. Прысуджаюцца для навучання ў любой швейцарскай кансерваторыі ці ўніверсітэце мастацтваў.
Рашэнне па выніках разгляду заявак кандыдатаў прымае Federal Commission for Scholarships for Foreign Students (FCS), у склад якой уваходзяць прафесары швейцарскіх дзяржаўных універсітэтаў. Стыпендыі прысуджаюцца на аснове акадэмічных і навуковых дасягненняў.
Увага: магчыма рассыланне ашуканскіх «прапаноў» аб стыпендыі (спам)!
Федэральная камісія па стыпендыях для замежных грамадзян (FCS) не рэкламуе стыпендыі па e-mail. Як правіла, стыпендыяльнай праграмай займаецца прадстаўніцтва Швейцарыі ў кожнай асобнай краіне. Швейцарскія ведамствы настойліва рэкамендуюць ігнараваць падобныя лісты і ні ў якім разе не пераводзіць грашовыя сродкі.