Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, вучоных і аспірантаў
Еўрапейскі саюз аб’явіў конкурс на атрыманне стыпендый для беларускіх выкладчыкаў, даследчыкаў, вучоных і аспірантаў у вышэйшых навучальных установах і навукова-даследчых інстытутах ЕС.
Стыпендыі прадастаўляюцца ў рамках праекта EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training).
Праграма дае магчымасць працягваць акадэмічную і/або педагагічную дзейнасць, павышаць узровень прафесійнага вопыту, наладжваць прафесійныя кантакты ў краінах ЕС. Гэта прамая падтрымка беларускіх заяўнікаў, якія жывуць у Беларусі, а таксама тых, хто былі вымушаныя пераехаць з Беларусі ў ЕС з-за палітычнага крызісу ў Беларусі. Праграма садзейнічанне акадэмічнай мабільнасці беларускіх выкладчыкаў, даследчыкаў, вучоных і аспірантаў.
Заяўкі могуць быць пададзены ва ўсіх абласцях навукі. Магчымыя віды дзейнасці:
- праграмы па акадэмічным абмене ў вышэйшых навучальных установах з мэтай пашырэння сувязей у акадэмічным асяроддзі, паляпшэння прафесійнага вопыту, распрацоўкі курса або вучэбнай праграмы;
- чытанне гасцявых лекцый і праграм, праходжанне неаплатных стажыровак;
- правядзенне даследаванняў у абранай вобласці ў вышэйшых навучальных установах або даследчых цэнтрах (можа ўключаць час працы ў бібліятэках і архівах, збор даных і гэтак далей);
- міжнароднае супрацоўніцтва, якое вядзе да напісання артыкулаў, якія рэцэнзуюцца.
Хто можа падаць заяўку? Патрабаванні да кандыдатаў
- быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь;
- пражываць у краіне – члене ЕС або адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна);
- калі вы жывяце за межамі Рэспублікі Беларусь – тэрмін пражывання на момант падачы заяўкі не павінен перавышаць 4 гады;
- быць дзейным або былым выкладчыкам або вучоным у вышэйшай навучальнай установе або навукова-даследчай установе, уключаючы аналітычныя цэнтры і даследчыя НДА, або аспірантам у Беларусі;
- даць пацвярджэнне, што вы падвяргаліся пагрозам, пераследу/рэпрэсія або была рызыка падобнага пераследу;
- быць непасрэдным удзельнікам праграмы, а не выступаць пасярэднікам.
Памеры грантаў і працягласць праектаў
Мінімальная сума: 5518 еўра
Мінімальная працягласць: 89 дзён
Максімальная сума: 19220 еўра
Максімальная працягласць: 310 дзён
Памер гранта будзе разлічвацца ў адпаведнасці з запланаванымі каляндарнымі днямі стыпендыі.
Даты
Прыём заявак: да 15 снежня 2023 года
Запланаваны перыяд прадастаўлення стыпендый: з 1 красавіка 2024 года і завершыцца да 30 чэрвеня 2025 года.
Поўны спіс дакументаў і форму заяўкі можна знайсці тут.