Стажыроўка ў MAX PLANCK INSTITUTE

Праграма стажыровак у Max Planck Institute (MPIL, Германія) прапануе магчымасць азнаёміцца з даследчымі і акадэмічнымі юрыдычнымі навыкамі ў асноўных галінах параўнальнага публічнага, еўрапейскага і міжнароднага права.

Працягласць стажыровак – ад 4 да 12 тыдняў.

Даступная студэнтам бакалаўрыяту і магістратуры па напрамках юрыспрудэнцыя, міжнародныя адносіны, філасофія, сацыяльныя і палітычныя навукі.

Інстытут прапануе стажыроўкі, якія можна прайсці на добраахвотнай аснове або ў рамках патрабавання да атрымання вучонай ступені (уключаючы стажыроўку на экзамене на адваката, напрыклад, у рэферэндарыяце).

Патрабаванні да кандыдатаў

  • быць залічаным на вочны курс бакалаўрыяту або магістратуры ўніверсітэцкага ўзроўню на працягу меркаванага перыяду стажыроўкі, прыярытэт – юрыспрудэнцыя або сумежныя дысцыпліны (міжнародныя адносіны, філасофія, сацыяльныя і палітычныя навукі і г.д.);
  • мець высокія акадэмічныя паказчыкі (быць у ліку лепшых студэнтаў);
  • свабодна валодаць пісьмовай і вуснай англійскай мовай (С1), веданне іншых еўрапейскіх моў будзе перавагай;
  • камп’ютарная граматнасць.

Падача заяўкі

Пакет дакументаў неабходна даслаць праз анлайн-сістэму на сайце.

У заяўку павінны быць уключаны

  • рэзюмэ і суправаджальны ліст (з апісаннем матывацыі і вашай асабістай зацікаўленасці праграмай Інстытута Макса планка) + інфармацыя аб жаданым часе і працягласці стажыроўкі;
  • копія атэстата аб сярэдняй адукацыі з перакладам на англійскую мову;
  • копія акадэмічных паказчыкаў з перакладам на англійскую мову (з кароткім тлумачэннем універсітэцкай сістэмы адзнак).

Апошні тэрмін падачы заявак на перыяд з мая па кастрычнік 2024 года – 1 снежня 2023 года.
Апошні тэрмін падачы заявак на перыяд з лістапада 2024 года па красавік 2025 года – 1 чэрвеня 2024 года.

Для стажораў, якія навучаюцца па праграме атрымання ступені ва ўніверсітэце, прадугледжана стыпендыя ў памеры 450 еўра за месяц.

Інстытут параўнальнага публічнага і міжнароднага права Макса Планка з’яўляецца вядучай установай у галіне міжнароднага права, параўнальнага публічнага права і еўрапейскага права і ўяўляе адну з самых яркіх інтэлектуальных супольнасцяў на еўрапейскай і сусветнай арэне..