Дайджэст АСВЕТА прысвечаны актуальным падзеям і ініцыятывам у сферы адукацыі і навукі. Дайджэст асвятляе самыя розныя аспекты ў гэтай сферы: з аднаго боку, інфармуе аб рэпрэсіях і палітыцы рэжыму, з другога – паведамляе аб новых міжнародных магчымасцях і значных незалежных праектах. Дайджэст прызначаны ў першую чаргу для людзей, занятых у сферы адукацыі і навукі, у тым ліку студэнтаў і студэнтак. Разам з тым ён будзе цікавы і больш шырокай аўдыторыі.