17 снежня 2021 г.
Сістэма адукацыі ў Беларусі шмат у чым па-ранейшаму прытрымліваецца савецкай мадэлі — гэта датычыцца і сярэдняй, і вышэйшай школы. Аб неабходнасці правядзення рэформаў гавораць не толькі эксперты, але і самі настаўнікі, а таксама бацькі. Беларускаму дэмакратычнаму грамадству яшчэ неабходна рэалізаваць сістэмныя рэформы ў сферы адукацыі. Для гэтага мы запрасілі экспертаў з Украіны, якія ўжо маюць пэўны пазітыўны досвед рэфармавання ў сферы адукацыі пасля набыцця гэтымі краінамі незалежнасці.
Тарас Фінікаў – прэзідэнт Міжнароднага фонду даследаванняў адукацыйнай палітыкі, прафесар факультэта “Artes Liberales” Варшаўскага універсітэта, намеснік міністра адукацыі і навукі Украіны (2009-2010 гг.).
Наталля Шульга – прафесар, галоўны эксперт па адукацыі і навуцы грамадзянскай платформы «Рэанімацыйны Пакет Рэформ», спецыяліст у галіне інавацыйных падыходаў у адукацыі, а таксама рэформ заканадаўства ў сферы адукацыі і навукі, як дэпутат Кіеўскага гарадскога савета (2014-2020 гг.), была ініцыятарам рэфармавання школьнай адукацыі.