Экспертная дыскусія на тэму
"Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы? Вопыт Літвы".

10 лютага 2022 г.

10 лютага ў Вільні адбылася экспертная афлайн дыскусія на тэму “Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?”.

Падчас дыскусіі эксперты распавялі пра літоўскі досвед, а таксама абмеркавалі аптымальныя стратэгіі і тактыкі рэфармавання вышэйшай і сярэдняй школы.

На сустрэчы выступяць эксперты з Літвы: Рычардас Алішаўскас — начальнік аддзела Міністэрства адукацыі і навукі Літвы. Эгле Пранцкунене – кансультант па адукацыі, даследчык, педагог. Вядучымі сустрэчы будуць: Кацярына Пытлева – журналіст, праграмны дырэктар “Маланка Медыя”. Таццяна Шчытцова – доктар філасофскіх навук, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.

Мерапрыемства арганізавана “Банкам Ідэй” сумесна з офісам Святланы Ціханоўскай.