Цыкл семінараў "PISA 2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь".

30 чэрвеня, 4 ліпеня и 7 ліпеня 2022 г.

У 2018 годзе ўпершыню ў Беларусі школьнікі прайшлі тэсціраванне ў адпаведнасці з Праграмай міжнароднага ацэньвання навучэнцаў (PISA). Вынікі тэсціравання яшчэ не атрымалі належнага абмеркавання ў экспертнай супольнасці. Мэтай заяўленых семінараў з’яўляецца правядзенне сістэмнага аналізу PISA-2018 і распрацоўка адпаведных рэкамендацый з улікам бягучага кантэксту. Беларусь паказала нядрэнныя вынікі ў заліку PISA-2018, міжнароднага параўнальнага даследавання па ацэнцы адукацыйных дасягненняў. Але вынікі неадназначныя.

Семінары праводзяцца па ініцыятыве Ігара Вараксы, кансультанта Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях школьнай адукацыі.

Арганізатары: Офіс Святланы Ціханоўскай, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня. Семінары праходзілі 30 чэрвеня, 4 ліпеня і 7 ліпеня.

Інтэрв’ю Ігара аб выніках PISA-2018 можна прачытаць тут.