АСВЕТА

АСВЕТА

Хуткая дапамога беларускай адукацыі ва ўмовах чарговай “рэформы”.

5 мая 2022

Адукацыя як спосаб супрацьстаяння акупацыі: акрамя таго, што зараз Офіс Ціханоўскай шукае (і знаходзіць) спосабы дапамагчы рэпрэсаванай акадэмічнай супольнасці, дэмакратычныя сілы ўжо рыхтуюць рэформу адукацыі ў адказ на новыя маразматычныя ўказы з Палаца па выхаванні «патрыётаў».

Нядаўна Лукашэнка выступіў з заявай аб неабходнасці правядзення рэформы адукацыі ў Беларусі (гэта значыць фактычнай «акупацыі будучыні»). Цяпер беларускія школы, універсітэты і нават дзіцячыя сады стануць месцам прасоўвання расійскага неаімперыялізму.

“У школах сталі рэгулярна праводзіцца мерапрыемствы, на якіх нашым дзецям расказваюць аб “гераізме” расійскіх салдат у гэтай жахлівай вайне, аб важнасці саюза Расіі і Беларусі ў ваенна-палітычнай сферы”, — расказвае прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова.

Аб культурнай і палітычнай каланізацыі Беларусі, якая адбылася, красамоўна сведчыць і ўключэнне прац расійскага філосафа Дугіна (адзін з галоўных адэптаў крамлёўскага неаімперыялізму) у праграму беларускіх ВНУ.

Акрамя таго, так званая “перазагрузка” сістэмы адукацыі мае на ўвазе праслухоўванне дзяржаўнага гімна ў дзіцячых садах перад пачаткам навучальнага года, а ў сярэдніх і старэйшых групах яшчэ і перад пачаткам заняткаў – “кожны дзень ці кожны тыдзень”. Дзе-нідзе дзяцей прыбіраюць у савецкую ваенную форму, даюць дакладныя ўказанні, у якім фармаце і з якімі лозунгамі трэба праводзіць мерапрыемствы.

І гэта не ўсё. У школьныя іспыты дадалі абавязковае пытанне аб Вялікай Айчыннай вайне ў кожны білет. Нагадаем таксама, што асноўныя пасады ў некаторых ВНУ займаюць прадстаўнікі КДБ. Так, пасаду дэкана філасофскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта займае «гісторык і палітолаг» (і па выпадковым супадзенні КДБіст і ідэолаг) Вадзім Гігін. Дарэчы, зараз на «інфармацыйным гадзінніку» школьнікам паказваюць фрагмент відэа з Гігіным, дзе ён распавядае пра міралюбнасць рэжыму і як «беларускія вайскоўцы забяспечваюць бяспеку межаў».

А ў гэты час з тэрыторыі Беларусі ва Украіну ляцяць ракеты.

“Гэта невыпадкова і вельмі сімптаматычна: Лукашэнку, відаць, вельмі ўразіла падтрымка пуцінскай “спецаперацыі” ў расійскім грамадстве, і цяпер ён хоча дабіцца такой жа лаяльнасці ад грамадзян Беларусі”, — упэўнена Таццяна Шчытцова.

Паводле яе слоў, адукацыя – ключавое палітычнае пытанне.

«В этом смысле стремление Лукашенко еще более жестко контролировать образование — это своего рода оккупация будущего»

«У гэтым сэнсе імкненне Лукашэнкі яшчэ больш жорстка кантраляваць адукацыю – гэта свайго роду акупацыя будучыні»

ТАЦЦЯНА Шчытцова

Тым не менш у школах і ВНУ па-ранейшаму шмат “партызан”, якія імкнуцца супрацьдзейнічаць прапагандзе і добра разумеюць неабходнасць зменаў.

Што можа зрабіць кожны ва ўмовах акупацыі УЖО ЗАРАЗ?

Паўдзельнічаць у рэформе адукацыі.

Цяпер каманда Святланы Ціханоўскай сумесна з экспертнымі супольнасцямі, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, распрацоўвае адукацыйную рэформу ў адказ для новай Беларусі.

І паўдзельнічаць у падрыхтоўцы можа кожны беларус. Для гэтага трэба даслаць ідэю/прапанову/заўвагу ці проста навіна з вашай школы ці ўніверсітэта ў чат-бот @eduOST_bot.

«Будучыня – гэта не нейкая абстракцыя. Усе змены, якія мы хацелі б бачыць у нашай краіне, пачынаюцца ў сучаснасці. І абараняць адукацыю – лепшы спосаб супрацьстаяць акупацыі», – упэўненая Таццяна Шчытцова.

Выкарыстоўваць новыя магчымасці еўрапейскай адукацыі.

«Дзякуючы міжнароднай працы Офіса Святланы Ціханоўскай палітыка Еўропы выключае ўсялякую дыскрымінацыю беларусаў. Сёння Еўрапейская камісія выдзяляе спецыяльнае фінансаванне для рэалізацыі самых розных праектаў у сферы адукацыі і навукі», — нагадвае Шчытцова.

Праекты накіраваны не толькі на будучыя рэформы ў сферы адукацыі і падтрымку рэпрэсаваных, але і адкрываюць магчымасці для студэнтаў і вучоных з Беларусі прама цяпер.

Вось новыя і старыя праграмы/гранты:

Форум Альберта Эйнштэйна: стажыроўка ў Германіі для маладых вучоных.

Інстытут усходнееўрапейскіх даследаванняў Свабоднага ўніверсітэта Берліна: прамежкавыя стыпендыі для беларускіх навукоўцаў, якія знаходзяцца ў небяспецы.

Даследчы цэнтр Усходняй Еўропы пры Брэменскім універсітэце: дадатковыя стыпендыі для беларускіх вучоных, якія знаходзяцца ў небяспецы. Звязацца з арганізатарам: manuela.putz@uni-bremen.de.

Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў “Аранжавыя стыпендыі”: прыём заявак на пакрыццё часовых расходаў – па 500 еўра на экстраны выезд, арэнду бяспечнага месца або навучання за мяжой для студэнтаў, якія падвергліся рэпрэсіям або знаходзяцца пад пагрозай.

Фонд Ракфелера: адкрыты конкурс на ўдзел у праграме рэзідэнцыі Цэнтра Белладжыа для вучоных і выкладчыкаў.

Campines State University (Бразілія): магчымасць навучання беларускіх студэнтаў і аспірантаў з “групы рызыкі” (у тым ліку пад пагрозай прызыву ў войска).

І яшчэ. Таццяна Шчытцова нагадвае, што ў 2022 годзе Офіс Святланы Ціханоўскай будзе праводзіць самыя розныя мерапрыемствы па тэме адукацыі. Каб нічога не прапусціць, сачыце за новымі выпускамі дайджэсту “Асвета”.

Новы закон сведчыць аб узмацненні таталітарных тэндэнцый у краіне. Рэжым паслядоўна дэманструе імкненне да татальнага кантролю ўсіх сацыяльных інстытутаў, у тым ліку інстытуты адукацыі.

Прыватныя школы складаней кантраляваць, чым дзяржаўныя, таму што там іншая кадравая палітыка, па-іншаму фармуецца кадравы склад – і адміністрацыйны, і педагагічны, і дзякуючы ўсяму гэтаму – зусім іншая атмасфера: больш асабістай матываванасці, больш даверу і ўзаемнай падтрымкі. Менавіта ў такіх умовах найлепш раскрываецца інтэлектуальны і творчы патэнцыял як педагогаў, так і школьнікаў. Таму не дзіўна, што, думаючы пра прыватныя школы, мы адразу мяркуем, што там будуць нейкія асаблівыя навучальныя праграмы, методыкі і асаблівыя магчымасці для дзіцячага развіцця. Як правіла, так і ёсьць. Сапраўдная асабістая зацікаўленасць педагогаў і адміністратараў у развіцці сваёй школы ў спалучэнні з вельмі важным рэсурсам інстытуцыйнай аўтаноміі робяць прыватную школу зусім асаблівым месцам ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму.

Прыватныя астраўкі пабудаваных на даверы школьных супольнасцяў з’яўляюцца ідэалагічнымі ворагамі рэжыму, таму што дапамагаюць культываваць тое, што рэжым імкнецца здушыць ці, прынамсі, абмежаваць: інтэлектуальную свабоду, творчае самавыяўленне, адкрытую неіерархічную камунікацыю. Насуперак заявам, закон аб ліцэнзаванні не можа быць гарантам якасці адукацыйных паслуг. Наадварот, з дапамогай гэтага дакумента рэжым спачатку «зачысціць», а потым будзе блакаваць магчымасць з’яўлення прыватных школ, здольных даваць сучасную якасную адукацыю, таму што яна грунтуецца на раскрыцці патэнцыялу свабоды, самастойнага мыслення і кааператыўнай творчасці.

Прыняцце гэтага закона з’яўляецца новым, цалкам заканамерным, крокам на шляху да таталітарнага грамадства, якім паступова становіцца Беларусь ва ўмовах бесперапынных рэпрэсій і набіраючай размах мілітарызацыі. Чым больш няўпэўнена адчувае сябе рэжым, тым больш яго імкненне да татальнага кантролю.

Узмацненне ролі ідэалагічнага выхавання (і, адпаведна, прапаганды) у навучальных установах, абмежаванне магчымасцяў удзелу бацькоў у жыцці школы, патрабаванне ліцэнзавання адукацыйных паслуг – усё гэта цесна ўзаемазвязаныя рашэнні і дзеянні, якія закліканы зрабіць з кожнай школы «татальны інстытут», які рыхтуе для рэжыму “ідэалагічна ўстойлівую асобу”.