АСВЕТА

АСВЕТА

Прыватныя школы як ідэалагічны вораг рэжыму.

20 кастрычніка 2022

«Зеркало»

У канцы верасня Лукашэнка распарадзіўся ўвесці ліцэнзаванне ў сферы адукацыі з фармулёўкай: “трэба зачысціць усё да немагчымасці”. Паляванне на прыватныя школы пачалося і сёння, пасля абвяшчэння закона «Аб ліцэнзаванні», ужо фактычна набліжаецца да свайго лагічнага фіналу — абсалютнай немагчымасці хаця б адносна незалежных прыватных школ у Беларусі. Ліцэнзаванне – гэта фільтр, інструмент кантролю, які закліканы “прапускаць” толькі тыя адукацыйныя інстытуты, якія будуць бездакорна адпавядаць прыродзе цяперашняга рэжыму. Коратка і па-простаму: ліцэнзаваць будуць толькі «сваіх» – і ў літаральным, і ў метафарычным (ідэалагічным) сэнсе. Гэта калонка Таццяны Шчытцовай.Новый закон свидетельствует об усилении тоталитарных тенденций в стране. Режим последовательно демонстрирует стремление к тотальному контролю всех социальных институтов, включая институты образования.

Прыватныя школы складаней кантраляваць, чым дзяржаўныя, таму што там іншая кадравая палітыка, па-іншаму фармуецца кадравы склад – і адміністрацыйны, і педагагічны, і дзякуючы ўсяму гэтаму – зусім іншая атмасфера: больш асабістай матываванасці, больш даверу і ўзаемнай падтрымкі. Менавіта ў такіх умовах найлепш раскрываецца інтэлектуальны і творчы патэнцыял як педагогаў, так і школьнікаў. Таму не дзіўна, што, думаючы пра прыватныя школы, мы адразу мяркуем, што там будуць нейкія асаблівыя навучальныя праграмы, методыкі і асаблівыя магчымасці для дзіцячага развіцця. Як правіла, так і ёсьць. Сапраўдная асабістая зацікаўленасць педагогаў і адміністратараў у развіцці сваёй школы ў спалучэнні з вельмі важным рэсурсам інстытуцыйнай аўтаноміі робяць прыватную школу зусім асаблівым месцам ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму.

Прыватныя астраўкі пабудаваных на даверы школьных супольнасцяў з’яўляюцца ідэалагічнымі ворагамі рэжыму, таму што дапамагаюць культываваць тое, што рэжым імкнецца здушыць ці, прынамсі, абмежаваць: інтэлектуальную свабоду, творчае самавыяўленне, адкрытую неіерархічную камунікацыю. Насуперак заявам, закон аб ліцэнзаванні не можа быць гарантам якасці адукацыйных паслуг. Наадварот, з дапамогай гэтага дакумента рэжым спачатку «зачысціць», а потым будзе блакаваць магчымасць з’яўлення прыватных школ, здольных даваць сучасную якасную адукацыю, таму што яна грунтуецца на раскрыцці патэнцыялу свабоды, самастойнага мыслення і кааператыўнай творчасці.

Прыняцце гэтага закона з’яўляецца новым, цалкам заканамерным, крокам на шляху да таталітарнага грамадства, якім паступова становіцца Беларусь ва ўмовах бесперапынных рэпрэсій і набіраючай размах мілітарызацыі. Чым больш няўпэўнена адчувае сябе рэжым, тым больш яго імкненне да татальнага кантролю.

Узмацненне ролі ідэалагічнага выхавання (і, адпаведна, прапаганды) у навучальных установах, абмежаванне магчымасцяў удзелу бацькоў у жыцці школы, патрабаванне ліцэнзавання адукацыйных паслуг – усё гэта цесна ўзаемазвязаныя рашэнні і дзеянні, якія закліканы зрабіць з кожнай школы «татальны інстытут», які рыхтуе для рэжыму “ідэалагічна ўстойлівую асобу”.