АСВЕТА

АСВЕТА

Кірункі працы:

1

Дапамога рэпрэсаваным і тым, каму пагражаюць рэпрэсіі ў сферы адукацыі і навукі ў Беларусі.

Што мы робім?

  • Дапамагаем з адвакатаваннем інтарэсаў беларускіх студэнтаў і студэнтак, навукоўцаў, выкладчыкаў і выкладчыц, педагогаў, якія апынуліся ў эміграцыі па палітычных чынніках;
  • Займаемся пошукам міжнароднай падтрымкі для рэпрэсаваных і тым, каму пагражаюць рэпрэсіі ў сферы адукацыі і навукі; 
  • Ініцыюем адмысловыя грантавыя праграмы для розных групаў рэпрэсаваных і тых, каму пагражаюць рэпрэсіі;
  • Інфармуем пра міжнародныя магчымасці для працягу навучання і акадэмічнай кар’еры;
  • Спрыяем інтэрнацыяналізацыі незалежнай беларускай навукі.

У дадзеным кірунку наша каманда супрацоўнічае з Сумленным універсітэтам, Задзіночаннем беларускіх студэнтаў (ЗБС), Моладзевай Радай, Моладзевым Хабам (Варшава), Офісам па адукацыі для новай Беларусі, і іншымі незалежнымі арганізацыямі.

2

Падрыхтоўка да рэформы сістэмы адукацыі ў Беларусі.

Што мы робім?

  • Падвышэнне ў грамадзянскай супольнасці ўсведамлення патрэбы рэфармавання сістэмы адукацыі ў Беларусі; 
  • Спрыянне інклюзіўнаму грамадскаму абмеркаванню мэтаў, каштоўнасных арыенціраў і прыярытэтаў будучай рэформы;
  • Фасілітацыя здольнасці дасягнення кансенсусу па пытаннях рэфармавання адукацыі паміж рознымі экспертамі і іншымі зацікаўленымі групамі;
  • Выпрацоўка працэдураў і фармальных прынцыпаў ажыццяўлення рэформы адукацыі ў дэмакратычнай Беларусі;
  • Iнфармаванне розных сацыяльных групаў датычна адукацыйнай палітыкі і інавацый у вобласці адукацыі ў сучасным свеце.

У другім кірунку каманда адкрыта для супрацоўніцтва з усімі незалежнымі беларускімі ініцыятывамі і арганізацыямі, што займаюцца пытаннямі адукацыі. Сярод нашых партнёраў — платформа беларускай экспертнай супольнасці «Банк Ідэй», міжнароднае таварыства «ЭўраБеларусь» і праграма «Беларуская адукацыя на шляху змен», Еўрапейскі Гуманітарны ўніверсітэт і Вольны беларускі ўніверсітэт.