АСВЕТА

АСВЕТА

https://www.youtube.com/watch?v=GKU-cBOiHeshttps://www.youtube.com/watch?v=a4iB1PyMWyo

Канферэнцыя “На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў Новай Беларусі”.

17 верасня 2022

Организаторы конференции:                                                                                                           

Неабходнасць рэфармавання сістэмы адукацыі наспела ў Беларусі даўно і ўсведамляецца ўсімі зацікаўленымі бакамі – ад бацькоў, якія мараць аб якаснай і перспектыўнай адукацыі для сваіх дзяцей, да дзяржаўных чыноўнікаў, упаўнаважаных вызначаць палітыку ў сферы адукацыі. Пры гэтым за апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі склаліся і плённа працавалі самыя розныя незалежныя экспертныя групы і супольнасці, дзейнасць якіх была накіравана на высвятленне базавых прынцыпаў рэфармавання і распрацоўку канкрэтных прапаноў у сувязі з гэтым. Галоўнай перашкодай для правядзення рэформаў быў і застаецца аўтарытарны рэжым, які робіць стаўку на цэнтралізаванае дзяржаўнае кіраванне і не дазваляе нашай сістэме адукацыі пераадолець савецкія патэрны ў адміністраванні і выкладанні. Падзеі 2020-2021 гг. яшчэ больш засяродзілі ўвагу на неабходнасці сістэмных змен у сферы адукацыі, бо дзяржаўны кантроль павярнуўся прамым ідэалагічным ціскам і абмежаваннем інтэлектуальнай свабоды.

Вайна ва Украіне асаблівым чынам падкрэсліла актуальнасць адукацыйнага парадку дня. Дачыненне беларускага рэжыму да развязвання вайны супраць Украіны прывяло да ўзмацнення мілітарысцкага дыскурсу і ідэалагічнага кантролю ў навучальных установах нашай краіны. Мы бачым, як беларускія школы і ВНУ становяцца месцам для папулярызацыі расійскай прапаганды і культурнай каланізацыі Беларусі. Таму ўжо сёння трэба думаць аб тым, якой павінна быць адукацыя ў нашай краіне і як яна павінна быць арганізавана, каб фарміраваць у дзяцей і моладзі адначасова самастойнае мысленне і грамадзянскую адказнасць.

Арганізатары канферэнцыі запрашаюць усіх зацікаўленых да сумеснага абмеркавання бягучага стану спраў у сферы адукацыі і ключавых каштоўнасных арыенціраў, на якіх павінна будавацца новая сістэма адукацыі ў свабоднай дэмакратычнай Беларусі. Канферэнцыя заклікана стаць пляцоўкай для рэактуалізацыі існуючых у экспертнай супольнасці напрацовак і сумеснага высвятлення найбольш перспектыўных спосабаў вырашэння наспелых праблем. Адным з вынікаў канферэнцыі павінна стаць вызначэнне базавых прынцыпаў узаемадзеяння розных стэйкхолдэраў пры падрыхтоўцы да рэформы.

Праграма:

 16 чэрвеня 2022 г. (час па Мінску)
10.30 – 11.00

 

11.00 – 11.30

Рэгістрацыя ўдзельнікаў

Адкрыццё канферэнцыі. Прывітальнае слова арганізатараўТаццяна Шчытцова, доктар філасофскіх навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі

Сяргей Ігнатаў, рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прафесар

Таццяна Пашавалава, прадстаўнік праграмы “Беларуская адукацыя на шляху перамен”, праграмны менеджэр кансорцыума “ЕўраБеларусь”

Зміцер Крук, эканаміст, эксперт BEROC, прадстаўнік платформы беларускай экспертнай супольнасці «Банк ідэй»

11.30 – 13.30 Мэты і каштоўнасці ў стратэгічным планаванні развіцця адукацыі

Мадэратар: Святлана Мацкевіч, кандыдат педагагічных навук, незалежны эксперт па пытаннях адукацыі, прадстаўнік праграмы “Беларуская адукацыя на шляху перамен”

Удзельнікі:

— Таццяна Шчытцова, доктар філасофскіх навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі

— Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, канцлер Свабоднага Беларускага ўніверсітэта

— Марына Сакалова, кандыдат гістарычных навук, прадстаўніца Офіса па адукацыі для новай Беларусі і праграмы “Беларуская адукацыя на шляху перамен”

— Ружа Турарбекава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, прадстаўнік Свабоднага прафсаюза БДУ

— Сяргей Харэўскі, лектар Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта

 

13.30 – 14.30

Перапынак на абед  
14.30 – 16.00 Дыягностыка актуальнага стану сістэмы адукацыі

Мадэратар: Ірына Сідорская, доктар філалагічных навук, выкладчык, незалежны эксперт

Удзельнікі:

— Ігар Варакса, кансультант ОСТ па пытаннях школьнай адукацыі

— Павел Баркоўскі, кандыдат філасофскіх навук, прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі АН Польшчы

— Андрэй Лаўрухін, кандыдат філасофскіх навук, эксперт у сферы адукацыі, навукі і інавацый

16.00 – 16.15 Кава-брэйк  
16.15 – 18.00 Як узгадніць падыходы да рэформы адукацыі розных стэйкхолдэраў?

Мадэратар: Таццяна Пашавалава, прадстаўнік праграмы “Беларуская адукацыя на шляху змяненняў”, праграмны менеджэр кансорцыума “ЕўраБеларусь”

Удзельнікі:

– Альміра Усманава, кандыдат філасофскіх навук, прафесар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта

– Максім Багрэцаў, IT-прадпрымальнік

– Аляксандра Кузьміч, прадстаўнік Грамадскага Балонскага камітэта

– Яўген Красулін, гісторык, кандыдат гістарычных навук, выкладчык

— tbc, Асацыяцыя беларускіх студэнтаў

 17 июня 2022 г. (время по Минску)
10.00 – 11.30 Дорожные карты для реформирования системы образования

Модератор: Татьяна Щитцова, доктор философских наук, профессор Европейского гуманитарного университета, представительница Светланы Тихановской по вопросам образования и науки

Участники:

— Игорь Варакса, консультант ОСТ по вопросам школьного образования

— Павел Терешкович, кандидат исторических наук, эксперт Общественного Болонского комитета

— Светлана Мацкевич, кандидат педагогических наук, независимый эксперт по вопросам образования, представитель программы «Беларусское образование на пути перемен»

11.30 – 11.45 Кава-брейк  
11.45 – 13.30 Прэзентацыі актуальных адукацыйных праектаў і ініцыятыў

Мадэратар: Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта

13.30 – 15.00 Перапынак на абед  
15.00 – 16.40 Прынцыпы супрацоўніцтва ў прасоўванні да рэформы адукацыі

Фармат працы: агульная дыскусія

Мадэратар: Дзмітрый Крук, эканаміст, эксперт BEROC, прадстаўнік платформы беларускай экспертнай супольнасці “Банк ідэй”

Удзельнікі:

– Ірына Сідорская, доктар філалагічных навук, выкладчык, незалежны эксперт

– Соф’я Савелава, незалежны эксперт у галіне адукацыі і ўстойлівага развіцця, афіцыйны прадстаўнік у Беларусі Міжнароднай ініцыятывы Хартыя Зямлі

– Кацярына Кукса, кандыдат педагагічных навук, незалежны эксперт

– Вера Есіпчук, магістр псіхалогіі, прадстаўніца Офіса па адукацыі для новай Беларусі

16.40 – 17.00 Закрыццё канферэнцыі

Святлана Мацкевіч, кандыдат педагагічных навук, незалежны эксперт па пытаннях адукацыі, прадстаўнік праграмы “Беларуская адукацыя на шляху перамен”

Павал Данэйка, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, прадстаўнік платформы беларускай экспертнай супольнасці «Банк Ідэй»

Таццяна Шчытцова, доктар філасофскіх навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі