Берлінская асацыяцыя Akademisches Netzwerk Osteuropa прапануе дапамогу рэпрэсаваным беларускім навукоўцам і студэнтам.

Берлінская асацыяцыя Akademisches Netzwerk Osteuropa прапаноўвае дапамогу рэпрэсаваным беларускім даследчыкам і студэнтам.
Мэта akno e.V.— дапамагчы навукоўцам і студэнтам працягнуць вучобу, выкладчыцкую ці даследчую працу ў нямецкіх ці еўрапейскіх універсітэтах і навуковых установах.
Чым дапамагае Akno?
* індывідуальнымі кансультацыямі пацярпелым ад рэпрэсій ці вайны
* наладжваннем кантактаў у акадэмічнай сферы ў Германіі, у тым ліку з патэнцыйным навуковым кіраўніком
* пошукам месца навучання, выкладання або правядзення даследчай дзейнасці ў нямецкіх/еўрапейскіх ВНУ
Даследчыкі і студэнты, якія падвергліся палітычнаму пераследу або пацярпелі ад вайны ва Украіне і жадаюць атрымаць падтрымку, зарэгістравацца праз нашу форму.